На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дарогамі спаленых вёсак

22 марта 2018

22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь была спалена разам з жыхарамі. Пасля вайны на  яе месцы створаны мемарыял, які ўвекавечвае памяць аб 628 беларускіх вёсках, што падзялілі лёс Хатыні падчас нацыстскай акупацыі.

На гэтым тыдні па ўсёй краіне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя трагедыі. Унашым раёне была ўшанавана памяць населеных пунктаў, што былі знішчаны карнікамі.

Вучні 7-11 класаў Дараганаўскай сярэдняй школы пабывалі ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Успомнілі кожную са спаленых вёсак Асіповіччыны. ”Сёстры Хатыні” — так называлася сустрэча-рэквіем, якую правяла педагог Валянціна Аўдзейчык. Яна дапамагла школьнікам перакінуць масток у далёкія гады ліхалецця, каб зразумець, што адчувалі землякі ў апошні дзень жыцця. Дзеці пранікненна чыталі вершы, кожнае слова якіх было напоўнена глыбокім сэнсам.

У мітынгу каля помніка на месцы вёскі Бортнае прынялі удзел прадстаўнікі грамадскасці і мясцовай улады, школьнікі і іх настаўнікі,

Вучні Ліпенскай школы таксама прайшлі дарогамі спаленых вёсак. Пабывалі ў Бозаку і Брыцалавічах, дзе ушанавалі мінутай маўчання загінуўшых вяскоўцаў, сярод якіх былі і іх продкі.