На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дэгустацыя

5 ноября 2012

Пашанцаваць чалавеку можа па-рознаму. Напрыклад, пакупнікі, якія наведалі ў аўторак надвячоркам магазін № 18 ААТ “Гандаль”, мелі магчымасць прадэгуставаць новую прадукцыю РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”.
Што падрыхтавалі мясцовыя вытворцы хлеба і мучных прысмакаў, каб узняць настрой землякам у шэрае восеньскае надвор’е? Гэта торты “Веста”, “Спакушэнне”, “Фэст”, “Свіслацкі”, “Барысаўскі арэшак”, а таксама “Бабу ромавую з арахісам”, салодкасці мучныя “Палоска з какосам” і “Палоска пясочная”.
Асіпаўчане змаглі не толькі паспрабаваць прапанаваную прадукцыю, але і атрымаць розную інфармацыю наконт яе складу, энергетычнай каштоўнасці, умоў захавання і інш. Адметнасць навінак — новы смак і, як прынята на прадпрыемстве, натуральныя кампаненты.