На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

 Дэкрэт № 3: ёсць меркаванне

28 марта 2017
Аляксандр БАГДАНОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
— На працягу некалькіх апошніх месяцаў адна з самых абмяркоўваемых беларусамі тэм — Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты заканадаўчы акт мае ў першую чаргу маральны, ідэалагічны аспект. Жыццёвых сітуацый сапраўды вельмі шмат, і мы павінны падыходзіць да кожнага чалавека індывідуальна, разглядаць кожны выпадак у залежнасці ад таго, хто ў якім рэгіёне жыве.
Чалавек павінен быць пастаўлены ў аснову ўсіх нашых рашэнняў. На нарадзе па актуальных дзяржаўных пытаннях 9 сакавіка Прэзідэнт падкрэсліў, што дакумент будзе не адменены, а адкарэкціраваны.
Апошнім часам работа па рэалізацыі дэкрэта актывізавалася. З грамадзянамі працуюць у тым ліку і дэпутаты ўсіх узроўняў, тлумачаць, куды людзі могуць звярнуцца ў выпадку складанай жыццёвай сітуацыі. Чалавеку, калі ён сапраўды меў занятак, а выпадкова патрапіў у спіс плацельшчыкаў падатку, не трэба баяцца адстойваць свае правы.
У агульным лічу, што Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” даў пазітыўны эфект: многія жыхары краіны задумаліся над сваім прававым статусам, афіцыйна аформілі працоўную дзейнасць. Спісы ж сапраўдных утрыманцаў становяцца ўсё больш дакладнымі.
Вядома, што выплачаныя падаткі застануцца ў раёнах і пойдуць на патрэбы дзяцей. Хіба гэта дрэнна? Думаецца, што і на Асіповіччыне ёсць куды ўкласці сродкі, каб гэта садзейнічала якаснаму і рознабаковаму выхаванню падрастаючага пакалення. 


Газета "Асіповіцкі край"