На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дух аптымізму кліча іх у дарогу

5 августа 2014

На працягу нядзельнага дня гарадскі парк быў эпіцэнтрам святкавання прафесійнага свята чыгуначнікаў.  Гукі  фанфар апоўдні паклікалі сабраўшыхся працаўнікоў стальной магістралі і проста адпачываючых да ўпрыгожанай сцэны на галоўную ўрачыстасць. Першым чыгуначнікаў вітаў начальнік РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”  Аляксандр Маісееў, які падкрэсліў, што наш вузел — адзін з лепшых у аддзяленні, тут шмат робіцца для таго, каб заўсёды трымаць марку. Асаблівая падзяка гучала ў адрас ветэранаў арганізацыі. Ад мясцовай улады з віншаваннямі звярнуўся  першы  намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пятроўскі. Ён выказаў  меркаванне, што гэты дзень можна па праву назваць галоўным святам горада, бо некалі Асіповічы пачыналіся са станцыі, а цяпер чыгунка і яе людзі — брэнд і прадмет гонару ўсіх асіпаўчан. І заслужаныя ўзнагароды  атрымалі прадстаўнікі розных чыгуначных арганізацый, а працягнуў віншаванні з пажаданнямі новых дасягненняў  на  нялёгкім  шляху  начальнік  станцыі Віталь Канстанціновіч.

Выдатную праграмупадрыхтаваў Дом культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага  цэнтра — гледачоў парадавалі нумарамі на любы густ. Прычым, выступленні самадзейных  артыстаў мясцовага клуба чыгуначнікаў ладзіліся на працягу ўсяго дня. Свята заўсёды атрымліваецца, калі яно робіцца разам. Палаткі разгарнулі ААТ “Гандаль”, райспажыўтаварыства, Асіповіцкі куст ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў”, уласную прадукцыю, у тым ліку квас, прапаноўваў хлебазавод. З цікавымі сувенірамі, пачастункамі далучыліся і прыватнікі. Асабліва было чым здзівіць маленькіх наведвальнікаў: працавала адразу некалькі мабільных гульнёвых пляцовак.

Неміласэрная спякота ўсё ж унесла нюансы ў ход свята: самымі запатрабаванымі месцамі былі лавачкі ў засені дрэў, а папулярнымі таварамі — марожанае і напіткі. Думак у бок “ахаладжэння” таксама хапала: наракалі асіпаўчане, што няма сёлета ў цэнтры горада палаткі, дзе б у любы дзень можна было б асвяжыцца квасам ці сокам. Чаму б гандлёвым арганізацыям не падумаць пра такую зручнасць для землякоў?

Яшчэ большая колькасць жыхароў наведала парк увечары, калі гарачыня саступіла ўладу прахалодзе. І зноў гучалі песні і музыка, запрашала дыскатэка. А завяршылася свята сярэбраным успыхам знаёмых літар “БЧ” і яркім феерверкам.