На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дыверсіфікацыя магчыма!

20 мая 2016
У сераду ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” наведала група экспертаў СЗАТ “Белджы” і кампаніі “Джылі”. Мэтай дзелавога візіту стала абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў выпуску камплектуючых для легкавых аўтамабіляў.
Сваіх планаў госці не хавалі: каб мець магчымасць гандляваць сваёй прадукцыяй у межах Мытнага саюза, “Белджы” павінна да ліпеня 2018 года давесці лакалізацыю — выпуск камплектуючых — у Беларусі, Расіі, Казахстане да 50%.
Толькі пры выкананні гэтай умовы амбіцыёзны план па выпуску і продажы 60 тысяч беларуска-кітайскіх аўтамабіляў  у  год  можа быць паспяхова рэалізаваны.
Каб захапіць такі значны кавалак аўтарынку Расіі і Казахстана, вытворцы павінны
забяспечыць блізкую да еўрапейскай якасць сваёй прадукцыі. Таму патрабаванні,  якія прад’яўляюцца да патэнцыяльных партнёраў-пастаўшчыкоў, такія жорсткія, што, па словах начальніка аддзела лакалізацыі СЗАТ “Белджы” Анатоля Дзеравягі, ні адно з машынабудаўнічых прадпрыемстваў пералічаных краін не адпавядае сучасным кітайскім стандартам у культуры вытворчасці, лагістыцы, шэрагу прымяняемых тэхналогій і метадаў работы. Аднак для ААТ “АЗАА” адставанне не фатальнае і яго можна пераадолець у самыя сціслыя тэрміны.
Тым больш, што зацікаўленасць у супрацоўніцтве для кітайскага боку высокая,  і кампанія “Джылі” гатова дзяліцца тэхналогіямі, вучыць персанал, увогуле аказваць усю патрэбную арганізацыйную дапамогу.
Наменклатура вырабаў, якія могуць пастаўляць нашы аўтаагрэгатчыкі на канвеер “Белджы”, досыць вялікая: алюмініевыя дыскі для колаў, сядзенні, пластыкавыя элементы салонаў і кузавоў. І ўсё патрэбна ў вялікіх аб’ёмах, тых жа алюмініевых дыскаў у год “Белджы” гатова набываць да 350 тысяч штук! Праўда, арганізацыя вытворчасці менавіта гэтай прадукцыі патрабуе пэўных інвестыцый і ўдасканальвання арганізацыі вытворчасці, а вось да выпуску шэрагу іншых камплектуючых АЗАА можа прыступіць як толькі атрымае неабходную аснастку.
Тэхналагічная і арганізацыйная прыдатнасць асіповіцкага завода да ўдзелу ў праграме лакалізацыі беларуска-кітайскіх аўтамабіляў пацверджана ў заключаным у той жа дзень пагадненні аб супрацоўніцтве. Гэта яшчэ не дэталёвы бізнескантракт — яго падпісанне наперадзе, аднак ужо і не дэкларацыя аб намерах. Па ўмовах пагаднення, ААТ “АЗАА” са студзеня 2017 года павінна пачаць пастаўкі на СЗАТ “Белджы” бампераў, уцяпляльных і шумаізаляцыйных панэляў.


"Асіповіцкі край"