На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дзень чыгуначніка адзначылі ў Асіповічах

4 августа 2015
Дзень чыгуначніка ў Асіповічах любяць асабліва і адзначаюць яго ўсім горадам.
У нядзелю шэраг мерапрыемстваў праходзіў у гарадскім парку. У ходзе адной з акцый гасцям уручаліся святочныя стужкі. На свята людзі ішлі сем’ямі. I, трэба адзначыць, кожнаму было чым зацікавіцца.  Для дзяцей - надзіманыя цацкі, розныя свістулькі, якіх прапаноўваўся шырокі асартымент. Можна было пакатацца на кані і поні, паскакаць на батуце. 
Старэйшыя знаёміліся з выставамі народных умельцаў, якія прапаноўвалі ўсемагчымыя вырабы, пачынаючы ад кухоннага начыння і канчаючы ўпрыгажэннямі ды сапраўднымі шэдэўрамі з бісеру. 
Уласную прадукцыю прадставілі мясцовыя прадпрыемствы ААТ "Асіповіцкі хлебазавод" і ВУП "Малочны полюс".
Ваенны аркестр, музыка якога лілася па парку, выводзіў акорды вядомых усім мелодый.
Моладзь  ахвотна ўдзельнічала ў бяспройгрышнай латарэі "Сто пытанняў пра чыгунку".
У пачатку ўрачыстай часткі мерапрыемства першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна павіншаваў усіх працаўнікоў чыгуначнага вузла з прафесійным святам, пажадаў ім новых здабыткаў, адданай працы дзеля працвітання чыгуначных прадпрыемстваў і камфорту пасажыраў, а таксама здароўя і дабрабыту. Прадстаўнік улады ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы лепшым працаўнікам. 
Прывітальныя словы гучалі і з вуснаў начальніка станцыі Віталя Канстанціновіча.






























Працягваў праграму канцэрт, падрыхтаваны клубам чыгуначнікаў. Удзельнікаў свята парадавалі дзіцячыя харэаграфічныя калектывы, павіншавалі самабытныя "Куццякі", падкінулі запалу зухаватыя "Сяброўкі". Гарачымі апладысментамі сустрэлі гледачы сваіх калег. Патрыятычны рэп прачытаў Давід Ніямедзі з вагоннага дэпо, а працаўнікі станцыі Алена Цяслёнак і Антон Драздоў выканалі папуры з любімых усімі песень.



















Ды не толькі мясцовыя артысты радавалі публіку выступленнямі. Чыгуначнікаў і іх землякоў вітала зорка беларускай эстрады Ларыса Грыбалёва. Спявачка і раней ахвотна прыязджала на свята чыгуначнікаў. I кожны раз устанаўлівала цёплыя адносіны з публікай. Не быў выключэннем і гэты раз. Грыбалёва не толькі падабрала сабе "бэк-вакал" з ліку мясцовых прадстаўнікоў моцнага полу, але і арганізавала "маладзёжную дыскатэку" для тых, каму ад 1 да 10. Юныя таленты спачатку выступалі на пляцоўцы, потым былі запрошаны і на сцэну.
























Нікому не адмаўляла артыстка ў фатаграфаванні, усім шчодра пакідала аўтографы.
I пасля канцэрту свята працягвалася. Вясёлыя клоўны правялі гульнявую праграму "Чароўны перон". 
А ўвечары землякі змаглі наведаць "Вагон забаў" і паўдзельнічаць у праграме "Усе танцуюць з намі разам".
Апафеозам свята стаў яркі феерверк, які расквеціў неба над горадам рознакаляровымі ззяючымі фарбамі і адценнямі. 

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"