На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

21 ноября 2013

Урачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшла напярэдадні свята, і першым павіншаваў калгаснікаў і перапрацоўшчыкаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік раёна пажадаў ім заўсёды імкнуцца да лепшых вынікаў, не спыняцца на дасягнутым, і каб усе пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе работы, вырашаліся хутка і станоўча. Шэраг лепшых працаўнікоў атрымалі з рук Пятра Яфімавіча Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты.

З прывітаннем выступіў і госць з вобласці — начальнік упраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама Барыс Iванюшын. Ён узнагародзіў Ганаровымі граматамі аблвыканкама аператара машыннага даення філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Таццяну Меранкову, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню — жывёлавода ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандра Мядзведскага. Звярнуўся да аграрыяў з віншаваннямі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Калтуноў. Ён расказаў аб перспектывах, якія чакаюць краіну ў бліжэйшым будучым, і аб тым, што вялікія надзеі ўскладаюцца ў тым ліку на сельскую гаспадарку і перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі. Шчыра віншавалі працаўнікоў галіны таксама начальнік райсельгасхарчу Віктар Стурліс і старшыня райкама прафсаюза АПК Святлана Сідарэнка. Прыйшлі ў гэты дзень з пажаданнямі поспехаў партнёрам кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый раёна.

Сцэнарый вечарыны, падрыхтаваны раённым Цэнтрам культуры, прадугледжваў і актыўны ўдзел у свяце саміх калгаснікаў. Напрыклад, трактарыст-машыніст з СВК “Калгас “Авангард” Алег Малевіч выказаў меркаванне, што ў вёсцы таксама можна атрымліваць дастойную зарплату — трэба толькі адказна адносіцца да сваіх абавязкаў. Аператар машыннага даення з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Наталля Крывенка падзялілася сакрэтамі высокіх надояў: жанчына сёлета атрымала ўжо больш за 5 тон малака ад кожнай каровы. Ну а ўмацавалі святочны настрой вясёлымі песнямі асіповіцкія самадзейныя артысты.