На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

“Дзве зоркі”

9 января 2013

Як вядома, чым большая колькасць зорак у гасцініцы, тым вышэйшы паказчык класа і ўзроўню сэрвісу — вось і напярэдадні Новага года наша гасцініца “Асіповічы” атрымала другую зорку.
Па словах адміністратара Людмілы Чаропкі, такое стала магчымым пасля правядзення мадэрнізацыі. Гэтым займалася на працягу мінулага года ДУКВП “Райсэрвіс”, якому належыць гасцініца. Зараз кожны пакой абстаўлены дадатковай мэбляй згодна з дзяржстандартам, у нумарах ёсць тэлефоны, павялічылася колькасць дадатковых паслуг. У іх ліку — паднос багажу, яго захаванне, дробязны рамонт адзення, хімчыстка на працягу сутак, прадастаўленне дзіцячай каляскі і інш. Усяго тут існуе 28 бясплатных і 8 платных паслуг. Змяніўся і графік змены бялізны — цяпер яна мяняецца раз у 3 дні. Колькасць месцаў для пражывання засталася ранейшай — 65, і яны, як правіла, запатрабаваны гасцямі горада.