На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея ў Асіповічах

25 августа 2015
Гісторыка-краязнаўчы музей ў Асіповічах  мае сваю ўласную экспазіцыю, якая карыстаецца поспехам у жыхароў і гасцей горада.
Хаця шлях ад ідэі да рэальнасці быў занадта доўгім: рашэнне аб утварэнні ўстановы было прынята ў 1999 годзе, і толькі праз 14 гадоў дзверы для наведвальнікаў адчыніліся... 
— Першыя крокі рабіць заўсёды цяжка, — распавядае яе дырэктар Антаніна Сцяпанава. — Калі прыйшла сюды працаваць, то паставіла мэту стварыць не звычны для многіх савецкі музей, дзе прадстаўлены толькі экспанат і тэкст-апісанне, а такі, які б сам па сабе быў шыкоўным экспанатам. Пры дапамозе нашай мастачкі і дызайнера Кацярыны Шчацінка кожную залу аформілі адпаведна тэме, якую яна раскрывае. Асаблівым попытам карыстаецца так званая “хатка”, дзе праводзіцца  традыцыйны вясельны абрад. Вялікая ўвага нададзена і тэме вайны і Халакоста на Асіповіччыне.
Значную колькасць прадметаў ваеннага часу перадаў музею Юрый Сцяпанаў з Лапіч, які займаецца арганізацыяй  пошукава-краязнаўчай дзейнасці на тэрыторыі раёна. Акрамя гэтага ў нас ладзяцца паказы мясцовых мастакоў, майстроў і калекцыянераў, разнастайныя майстар-класы. Значную ролю ў фарміраванні выстаў адыгрываюць  мясцовыя прадпрыемствы, якія часта маюць свае музеі і могуць падзяліцца экспанатамі.
Прыязджаюць выставы і з іншых гарадоў. Пасля запамінальных экзатычных насякомых Асіповічы чакае частка экспазіцыі Мірскага замка. Апошнім часам цесна ўзаемадзейнічаем з праваслаўнай царквой: “духоўныя сустрэчы”, на якіх удзельнікі абмяркоўваюць маральныя і рэлігійныя пытанні, сталі ўжо традыцыйнымі.
З’яднаныя адной мэтай Любоў да гісторыі роднага краю, зацікаўленасць сваёй справай, апантанасць прагай пераўтварыць простае наведванне музея ў незвычайную прыгоду сабралі пад адным дахам людзей разнастайных прафесій і напрамкаў. 
Антаніна Францаўна адзначае:
 — Нашу ўстанову па колькасці і якасці работнікаў можна назваць адметнай. Штат складаецца ўсяго з 8 чалавек, з якіх двое маюць ступень магістра — музейных і гістарычных навук. Не любы музей можа гэтым пахваліцца. Кожны з нас па сваёй сутнасці ўніверсальны. Напрыклад, Кацярына Шчацінка па адукацыі дызайнер, але адначасова цудоўна спраўляецца з работай мастака, экскурсавода і захавальніка фондаў. Марыя Саканцава працуе не толькі з копіямі гістарычных дакументаў, але і з афіцыйнымі паперамі, арганізоўвае кантакты з моладдзю, рабочы па абслугоўванні будынка дапамагае ў афармленні і г.д. Нягледзячы на розную спецыфіку работы, мы з лёгкасцю можам замяніць адзін аднаго, дапамагчы ў нечым. І ўсе святы адзначаем толькі разам!
Вось дзякуючы агульнай, зладжанай працы і здолелі зрабіць тое, што некалькі гадоў таму здавалася марай.
Па словах Саканцавай, праца ў музеі можа часткова змяніць і погляд на некаторыя жыццёвыя пытанні: — Цікава яшчэ тое, як наша работа дапамагае па-новаму раскрыць для сябе людзей, асабліва моладзь. Звычайна ўсе лічаць, что сучасныя хлопцы і дзяўчаты цікавяцца чым заўгодна, акрамя гісторыі, краязнаўства. Але вопыт паказвае, што сярод маладога пакалення ёсць людзі, якія не адносяцца абыякава да гісторыі ўласнай зямлі, да яго культурнай спадчыны.


Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"