На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

“Факелу” — 25!

22 апреля 2013

У мінулую пятніцу ў дзіцяча-падлеткавым клубе “Факел”, які працуе на базе інтэрната завода аўтаагрэгатаў, было шматлюдна. Акрамя выхаванцаў і педагогаў у святочна прыбранай актавай зале сабраліся госці, каб разам адзначыць важную для ўстановы падзею — 25-ю гадавіну з дня нараджэння. I кожны выказаў шчырыя словы падзякі педкалектыву і яго бяззменнаму кіраўніку Людміле Нарадоўскай за тое, што на працягу чвэрці стагоддзя нястомна працуюць на ніве выхавання падрастаючага пакалення.
За гэты час праз рукі педагогаў прайшло каля 4 тысяч дзяцей, якія знайшлі ў сценах “Факела” сяброў, навучыліся цаніць дружбу, набылі разнастайныя творчыя навыкі, якімі карыстаюцца і ў дарослым жыцці. Некаторыя з іх даўно сталі бацькамі, і цяпер ужо іх дзеці — актыўныя ўдзельнікі  розных  клубных  мерапрыемстваў і гурткоў. Зараз дзверы клуба адчынены для 80 школьнікаў, якія займаюцца ў 5 гуртках: фальклорным, эстрадным, тэатральным і дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва  (саломка, макрамэ). Наведваюць яго і дарослыя, аб’яднаныя ў народны  калектыў  мастацкай  самадзейнасці  “Спадчына”,  якія разам з кіраўніком Таццянай Салімон і акампаніятарам Аляксандрам Яршовым адраджаюць беларускую песенную спадчыну.
“Факелаўцы” па-ранейшаму падтрымліваюць цесныя адносіны з шэфамі-аўтаагрэгатчыкамі, якія заўсёды цікавяцца, як ідуць справы і ва ўсім дапамагаюць — даюць транспарт пры неабходнасці, цалкам фінансуюць штодзённую  дзейнасць,  аказваюць дапамогу ў набыцці апаратуры. Вось і на гэты раз намеснік дырэктара  па  ідэалагічнай  рабоце  Андрэй Чыгілейчык падарыў калектыву новенькі ноўтбук.
Падчас свята прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый ад выступлення самадзейных артыстаў. Радавалі песнямі юныя Ангеліна Доўгаль, Кацярына Кавалькова,  Дар’я  Чарткова,  Вікторыя Антоненка, Кіра Гапановіч, Лізавета Балоцька, Дар’я Моцевіч.
Павіншаваць сваіх сяброў прыйшоў і народны калектыў “Дзівакі”  пад  кіраўніцтвам  Алы Пінчук, у выкананні якога прагучалі цудоўныя беларускія песні. Выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі таксама падрыхтавалі творчы падарунак — прадэманстравалі гледачам калекцыю мадэлей касцюмаў пад назвай “Круіз”.
А яшчэ ўсе жадаючыя маглі паглядзець выстаўку работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як гурткоўцаў, так і работнікаў завода аўтаагрэгатаў, якая ўразіла сваёй разнастайнасцю і незвычайным каларытам. Плюс— перад вачамі гледачоў падчас канцэртнай праграмы паўставалі кадры са слайд-фільма, які расказаў пра святы і будні “факелаўцаў”.
Урачыстасці надоўга запомняцца  ўсім  удзельнікам.  А  на памяць застануцца фотаздымкі, сувеніры і падарункі. Няхай жа і надалей гучаць тут дзіцячыя галасы, кіпіць цікавае і незабыўнае творчае жыццё і мацнее сяброўства!