На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

І парад, і баявая вучоба

20 февраля 2015

18 лютага калона з 8  пускавых  установак РСЗА "Смерч" рушыла з ваеннага гарадка "Паўночны" ў Мінск. Гэты маршкідок даў старт удзелу 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў парадзе ваеннай тэхнікі, які пройдзе ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Увогуле для 336 рэабр удзел у статусных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню не ў навіну. Некаторыя з прафесіянальных ваеннаслужачых камандзіруюцца ў сталіцу не першы раз, а старшы прапаршчык Андрэй Ліпскі наогул рэкардсмен — сёлетні парад будзе для яго сёмым. Асіповіцкія ракетчыкі выдатна разумеюць, чым прыйдзецца займацца падчас трохмесячнай падрыхтоўкі і — чаго хаваць? — збіраюцца атрымаць ад яе немалую практычную карысць.
Найперш,  пускавыя ўстаноўкі пройдуць на спецыялізаваным прадпрыемстве дыхтоўнае сэрвіснае абслугоўванне, а гэта — з улікам асаблівасцей эксплуатацыі баявой тэхнікі — лішнім ніяк не будзе.
Потым камандаванне часці пры камплектаванні экіпажаў параднай “каробкі”
і групы тэхнічнага забеспячэння зрабіла стаўку на найбольш падрыхтаваных механікаў-вадзіцеляў і маладых начальнікаў разлікаў. Для першых напружаныя заняткі дазволяць яшчэ больш удасканаліць майстэрства кіравання цяжкімі баявымі машынамі, для другіх — дасць вельмі важны “камандзірскі” вопыт .
Ну і, нарэшце, сёлетні парад пройдзе з удзелам расійскіх войск, так што будзе магчымасць пазнаёміцца з вопытам саюзнікаў.
Прынамсі,  традыцыя штогадовага правядзення парадаў ваеннай тэхнікі зараз існуе толькі ў некаторых краінах свету. Акрамя Рэспублікі Беларусь, гэта Расійская Федэрацыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка, Індыя, Пакістан, Іран, Егіпет, Сірыя, Турцыя, Іарданія, Эквадор, Венесуэла. Раз-пораз калоны баявых машын удзельнічаюць у галоўных святах Францыі і Іспаніі.