На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Інфармацыйная сустрэча

29 октября 2013

Напрыканцы мінулага тыдня ў рамках адзінага дня інфармавання Асіповіччыну наведала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Сліжэўскім.

Месцам дыялогу стала ААТ “АЗАА” — самае буйное па колькасці працаўнікоў прадпрыемства раёна. У сустрэчы з аўтаагрэгатчыкамі ўдзельнічалі таксама начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў, старшыня суда Асіповіцкага раёна Галіна Шыціна і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, таму ў прысутных у зале сотні чалавек была магчымасць атрымаць адказы на самыя розныя пытанні.

 У сваім выступленні міністр спыніўся на шэрагу момантаў. Найперш ён азнаёміў з асноўнымі задачамі, ускладзенымі на ўзначальваемае Міністэрства: удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці і каардынацыя гэтай работы, правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў, рашэнняў мясцовых органаў упраўлення і самакіравання і іншае. Напрыклад, за мінулы год Міністэрствам юстыцыі праведзена юрыдычная экспертыза больш за паўтары сотні да-кументаў міждзяржаўных утварэнняў, у тым ліку праектаў рашэнняў Камісіі Мытнага саюза, Еўразійскай эканамічнай камісіі і дакументаў, звязаных з іх разглядам. Алег Леанідавіч праінфармаваў, што зараз на працягу ўсяго аднаго дня можна атрымаць пасведчанне аб рэгістрацыі суб’екта гаспадарання. I, наогул, у краіне створаны добрыя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва: Рэспубліка Беларусь у рэйтынгу па пазіцыі адкрыцця прадпрыемстваў займае 9 месца ў свеце. I ёсць яшчэ верагоднасць палепшыць гэты паказчык на цэлых два пункты. У ліку накірункаў дзейнасці Міністэрства і работа з грамадскімі аб’яднаннямі, фондамі. Дарэчы, зараз у краіне дзейнічае 15 палітычных партый і 2,5 тысячы грамадскіх аб’яднанняў. Расказаў ён і пра натарыяльнае абслугоўванне насельніцтва, работу органаў ЗАГСа краіны. Словам, карыснай інфармацыі завадчане атрымалі шмат.

У сваю чаргу зала таксама не заставалася пасіўнай удзельніцай сустрэчы. Эмацыянальна абмяркоўваўся той жа закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення”, які ўступіў у сілу літаральна днямі. Спецыялістаў завода цікавілі нюансы электроннага лічбавага подпісу і магчымасць стварэння адпаведнага адзінага цэнтра. Задавалася пытанне і наконт юрыдычных бакоў перасялення нядбайных гаспадароў-неплацельшчыкаў у меншыя па плошчы кватэры, многія іншыя.

Сустрэча аказалася па-сапраўднаму інфармацыйна насычанай, таму і ўдзельнікі засталіся ёй задаволенымі.