На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Якасць — попыт — магчымасці

25 января 2012

Нядаўна зноў з’явіліся на канвееры ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” салаты “З буракоў з цыбуляй”, “Нёманскі”, “Са свежай капусты”.

Вяртанне да ранейшых рэцэптаў вырабніком кансерваў тлумачыцца павышаным попытам на гэтую прадукцыю з боку пакупнікоў. Акрамя таго, менавіта розныя гатункі салатаў зацікавілі патэнцыяльных партнёраў з Расіі.

Дарэчы, зараз прад-прыемства пашырае магчымасці выхаду на міжнародны рынак. Так, згодна з атрыманай у снежні “Дэкларацыяй аб адпаведнасці” мытнага саюза, павідла яблычнае стэрылізаванае ў шкляных слоіках нашага кансервавага завода адпавядае па якасці ўстаноўленым санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі.