На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Юныя таленты

6 апреля 2015

Вучні дзіцячай музычнай школы № 2 прынялі ўдзел у абласным этапе VII рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча. Паспяховым стала выступленне для юных акардэаністаў Арцёма Цісецкага, Лізаветы Аніскевіч і Арцёма Палякова (педагогі Таццяна Ашэйчык і Наталля Андрушкевіч). Першы вярнуўся з Дыпломам ІІІ ступені, апошнія — з заахвочвальнымі. Парадавалі і гітарысты Вольга Лешчанка і Уладзіслаў Ваўкатруб (Ілья Абрамчук і Ала Бежык) — 2 месца і заахвочвальны дыплом адпаведна. Такую ж узнагароду прывезла і цымбалістка Кацярына Слінкіна (Святлана Барон).
Дыпламантам вярнуўся і дуэт піяністаў у складзе Ульяны Кудзельскай і Паліны Пракапенкі (Любоў Цвірко). Дзяўчынкі прадэманстравалі сваё сцэнічнае майстэрства ў адкрытым конкурсе юных піяністаў "Музыкальные искорки", які праходзіў у Клецку.