На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Карысны дыялог

16 ноября 2018

З 12 па 18 лістапада штогод праводзіцца Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва — міжнародны праект, да рэалізацыі якога далучаюцца краіны, якія зацікаўлены ў развіцці бізнес-супольнасці і павышэнні долі прыватных прадпрыемстваў ва ўласнай эканоміцы. Сёння такіх ужо 170.

Асноўныя падзеі беларускай часткі Сусветнага тыдня адбываюцца ў Мінску, аднак ініцыятыва на рэгіянальным узроўні таксама вітаецца. У аўторак, напрыклад, у нас прайшла нарада, куды былі запрошаны асіповіцкія бізнесмены і прадстаўнікі дзяржструктур, з якімі прадпрымальнікам даводзіцца цесна супрацоўнічаць.

На чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Ананічам удзельнікі сустрэчы абмеркавалі складанасці, з якімі сустракаюцца прадпрымальнікі пры атрыманні банкаўскіх крэдытаў, вырашэнні разнастайных пытанняў, звязаных з зямлёй і нерухомай маёмасцю пад развіццё бізнесу. Прынцыпова невырашальных праблем не ўзгадвалася, хаця на вырашэнне некаторых спатрэбіцца пэўны час.