На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Карыстальнікаў блакітнага паліва стане больш

5 февраля 2013

Сёлета да ўжо існуючых 315,7 кіламетра газавых сетак, якія абслугоўваюцца Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз”, плануецца далучыць яшчэ 15,5 кіламетра газаправодаў. У райцэнтры яго будаўніцтва закране вуліцы Янкі Купалы, Інтэрнацыянальную, Рабоча-Сялянскую і Карла Маркса. Трубаправод пад блакітнае паліва працягласцю ў 3 кіламетры з’явіцца ў Ялізаве, такую ж даўжыню ён будзе мець і ў аграгарадку Ліпень, 3,4 — у Забалацці. Пракладка газавых труб пройдзе і па вуліцы Усходняй у Вяззі.
Новыя камунікацыі дадуць магчымасць перавесці 310 кватэр і ўласных дамоў на прыродны газ.
Якая колькасць жылля наогул газіфікавана на Асіповіччыне? На пачатак года 14.230 кропак забяспечваюцца прыродным газам, у тым ліку 1.967 — у вёсках. Звадкаваным газам у раёне карыстаецца 11.149 абанентаў, з якіх 6.778 пражываюць у сельскай мясцовасці. Сёлета плануецца газіфікаваць 338 кватэр і домаўладанняў: 268 — прыродным газам, 70 — звадкаваным ад газабалонных установак.