На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

"Кірмаш вакансій"

4 декабря 2012

У зале пасяджэнняў райвыканкама сабралася вялікая колькасць моладзі, якой ужо хутка патрэбна вызначацца са сваёй будучай прафесіяй. Каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам зрабіць правільны выбар, з імі актыўна і працавалі начальнікі аддзелаў па справах моладзі і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Волкава і Вера Барташэвіч.
На сустрэчу былі за-прошаны прадстаўнікі самых маштабных арганізацый і прадпрыемстваў горада, а мерапрыемства адкрыў відэафільм, прысвечаны Асіповічам. Пасля слова ўзяла Вера Антонаўна:
— Мы заўсёды дапаможам вам знайсці сябе ў жыцці, адшукаць падыходзячую прафесію. Наша служба валодае     звесткамі аб усіх адкрытых вакансіях раёна. Акрамя гэтага, вы можаце сама-стойна вывучыць спектр запатрабаваных прафесій, выкарыстаўшы спецыяльны інфакіёск, які размешчаны ў другім корпусе райвыканкама, альбо зазірнуць на нашу старонку на афіцыйным сайце раённага выканаўчага камітэта.
Першым прэзентаваў сваю фірму прадстаўнік ЗТАА “Кровельный завод Технониколь”. На сёння карпарацыя мае патрэбу ў маладых прагрэсіўных кадрах, якім гатовы плаціць дастойную заработную плату.
Заўсёды адчынены дзверы для спецыялістаў у IПУВП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”. Тут плануецца далейшае нарошчванне і раз-віццё вытворчасці, што па-трабуе пашырэння колькасці кваліфікаваных кадраў для працы на сучасным абсталяванні фабрыкі.
Заклікалі моладзь уступаць у свае рады права-ахоўнікі і агняборцы.
Вялікую патрэбу ў працоўных спецыяльнасцях мае СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”. А вось ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” гатовы займацца навучаннем будучых спецыялістаў на месцах, аказваць ім далейшую падтрымку і забяспечыць кар’ерны рост.
Чакаюць новых леснікоў, трактарыстаў магутных “Харвестараў” і “Фарвардараў”, вальшчыкаў лесу, станочнікаў-дрэваапрацоўшчыкаў у Асіповіцкім лясгасе. А ад-дзелу адукацыі вельмі патрэбны творчыя выхавацелі, настаўнікі матэматыкі, хіміі і біялогіі...
Карацей кажучы, выбар прафесій у юнакоў і дзяўчат вельмі вялікі. I што самае важнае — менавіта рабочыя спецыяльнасці могуць даць ім магчымасць атрымліваць прыстойную заработную плату, быць сапраўды запатрабаваным спецыяліс-там на прадпрыемстве.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць атрымаць асабістую кансультацыю, прайсці прафесійнае тэсціраванне на камп’ютары, азнаёміцца з праспектамі і буклетамі арганізацый.