На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Кірмаш з адметным настроем

19 октября 2012

У кожную вёску паўнапраўнай гаспадыняй залатая восень прыходзіць па-асабліваму. У Свіслач вось ужо другі год запар яна завітвае вясёлым святам “Свіслацкі кірмаш”.
Нямала жыхароў аграгарадка і прылягаючых вёсак наведалася сюды ў мінулую нядзелю. Каля сельскага Дома культуры было некалькі эпіцэнтраў, якія прыцягвалі ўвагу гасцей. Цікавую гульнёвую праграму, падчас якой вяскоўцы маглі памерацца не толькі сілай, але і розумам, правялі супрацоўнікі клуба. Свіслачан чакалі розныя “заезджыя” забавы і атракцыёны. Запрашалі з густам аформленыя гандлёвыя кропкі. Было тут чым па-частавацца — і смажаная рыба, і з мангальнага полымя, з жару шашлыкі, і духмяная юшка, прыгатаваная тут жа на кастры. Шырокай была прапанова ласункаў — прысмакі прадаваліся на любы густ. Увішныя вяскоўцы выкарысталі магчымасць набыць сельгаспрадукцыю, якую прывезлі з Жорнаўкі — бульбу, моркву, капусту. Апошняя, дарэчы, карысталася асаблівым попытам — самы час заквасіць гэтую карысную гародніну на зіму.
Урачыстую частку мерапрыемства адкрыў старшыня Свіслацкага сельсавета Леанід Французаў. Ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю, каб правесці паралель, чаму мы зараз, як і многа дзесяцігоддзяў і стагоддзяў назад нашы продкі, у такую пару ад-значаем свята ўраджаю, гэтым самым беражліва захоўваючы непарыўную повязь пакаленняў. Нельга было абмінуць віншаваннем жанчын з Днём маці ў рэлігійнае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якое якраз выпала на нядзелю. 
 Важнай часткай агульнай урачыстасці стала ўшанаванне лепшых працаўнікоў жніва-2012 філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Сёлета гаспадарка атрымала багаты каравай — агульная ўраджайнасць склала 44,6 цэнтнераў з гектара. Лепш за ўсё тут урадзіла азімая пшаніца — 49,3 цэнтнера на круг. Пад урачыстыя акорды выклікаліся лепшыя экіпажы. Уладзімір Мяцельскі і Дзяніс Цяцерын намалацілі 1.333 умоўных тон, Віктар Бізунок — 1252, а Міхаіл Шчапёткін — 1.036. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, лепшыя вынікі сёлета ў Рамана Іўчыка — ён даставіў 2.492 тоны хлеба, а Аляксандр Чыгілейчык і Юрый Ляўчонак — 1142 і 700 адпаведна. Ганаровыя граматы, кветкі і прэміі, якія ўручыла намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вольга Іўчык, сталі дадатковай падзякай за шчырую працу.
Ну а што за свята без музыкі і песні? Павіншаваць хлебаробаў прыехалі народны фальклорны ансамбль “Вечарынка” ДК пасёлка Ялізава, народны хор народнай песні ”Чыстыя крыніцы” з Вязаўніцкага СДК. Ну і, канечне, нямала канцэртных нумароў было падрыхтавана мясцовымі самадзейнымі артыстамі. Прыемна, што ў вясковым мерапрыемстве прымалі ўдзел і дзеці — яны спявалі і дэкламавалі вершы.
“Свіслацкі кірмаш” — добры прыклад супрацоўніцтва ўстаноў культуры, сельскага Савета і сельгаспрадпрыемства ў адраджэнні нацыянальных традыцый.