На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Кітай: гатовы дапамагчы

22 сентября 2015
У мінулую пятніцу наш раён наведала  дэлегацыя   Кітайскай  Народнай Рэспублікі. Прыбыла яна з добрымі намерамі-прапановай: у  адпаведнасці  з існуючай праграмай госці з далёкай Паднябеснай гатовы аказаць нам фінансавую дапамогу пры ўзвядзенні сацыяльнага жылля. Дэлегацыя сустрэлася з кіраўніком раёна Пятром Яфімавічам Шукаловічам,  пазнаёмілася з
нашым  новым мікрараёнам.
Пётр Яфімавіч прыязную для Асіповіччыны ініцыятыву  з  кітайскага боку адобрыў, і пасля ўдакладнення асобных момантаў сышліся на тым, што будаўніцтва такога 108-кватэрнага дома ў мікрараёне  “Чарняхоўскі” распачнецца ў будучым годзе.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"