На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Коратка аб розным

27 ноября 2012

Раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі
Цікавай і карыснай дзейнасцю ахоплены 2.484 маленькія жыхары горада і раёна, аб’яднаныя ў 164 групы. Гурткі маюць тэатральна-мастацкую, дэкаратыўна-прыкладную, экалагічна-біялагічную накіраванасць, а таксама ставяць мэтай развіццё тэхнічнай творчасці. Сёлета з’явіліся і новыя — квілінг і мадэліраванне з паперы. Дарэчы, апошні наведваюць выключна хлопчыкі.


Юрыдычная кансультацыя нагадвае, што 31 мая быў прыняты Жыллёвы кодэкс, які ўступіць у сілу вясной 2013 года. Новы дакумент больш падрабязна рэгулюе жыллёвыя адносіны, якія датычаць дзяржаўнага, прыватнага і спецыяльнага жылля.

Райцэнтр народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рыхтуецца да рэспубліканскага конкурсу "Калядная зорка", на якім член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Аляксандра Рыбак будзе прадстаўляць новую калекцыю работ.


Аддзел пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама паведамляе, што на 1 лістапада ў раёне налічваецца 14.118 пенсіянераў, а сярэдні памер пенсіі складае 1.860.870 рублёў.


У дыспетчарскую службу АДУКВП "Райсэрвіс" за суткі звяртаецца каля 40 чалавек. Больш за ўсё людзей хвалююць пытанні асвятлення пад’ездаў і дваровых тэрыторый, працякання дахаў.