На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Лапараскапія: крок наперад

11 декабря 2012
Па статыстыцы, каля 8-12% дарослых людзей у свеце пакутуюць жоўцева-каменнай хваробай. Вялікая частка іх патрабуе аператыўнага ўмяшання.
Раней для правядзення аперацыі па выдаленні жоўцевага пузыра асіпаўчане прымушаны былі ехаць у клінікі Бабруйска ці Магілёва, а цяпер такая неабходнасць адпадзе. Днямі на базе нашай раённай бальніцы прайшла першая лапараскапічная халецыстэктамія — аперацыя па выдаленні жоўцевага пузыра праз невялікую адтуліну ў вонкавай сценцы брушной поласці. Правёў яе загадчык хірургіч-нага аддзялення Мікалай Фядотаў. З ім і гутарым.
— Якія перавагі лапараскапіі перад "адкрытай" аперацыяй?
— У першую чаргу такое ўмяшанне дастаўляе менш пакут пацыенту — гэта самы ашчадны метад лячэння захворвання. Ён лёгка пераносіцца, хворы хутчэй прыходзіць у норму. Відавочны і эстэтычны эфект — адсутнасць швоў і рубцоў. Для медыцынскай установы выгода ў тым, што на бальнічным ложку прааперыраваны знаходзіцца 4-5 дзён замест двух тыдняў, патрэбных на звычайнае пасляаперацыйнае лячэнне. Эканамічнае значэнне падобныя аперацыі таксама маюць — лісток недзеяздольнасці аплачваецца за карацейшы тэрмін, менш выдаткоўваецца сродкаў, лекаў.
— Новы від аперацый — справа адказная. Гэтаму папярэднічала пэўная падрыхтоўка?
— Так, мы вучыліся ад абласных калег, праходзілі стажыроўку. У час аперацыі мне асісціраваў Ігар Міхалькевіч, а ў аперацыйнай знаходзіўся магілёўскі хірург Сяргей Кавалёў, які кансультаваў нас.
— Хто адважыўся першым атрымаць такі важны від медыцынскай дапамогі?
— Сямідзесяцігадовая  асіпаўчанка. Зараз пацыентка адчувае сябе добра, эфектам задаволена.
— Падобныя аперацыі плануюцца і ў далейшым?
— Так. Халецыстэктамію ўжо, можна лічыць, асвоілі, будзем практыкаваць яе правядзенне па меры неабходнасці. Наперадзе — лапараскапічнае выдаленне апендыкса, вялікі спектр гінекалагічных аперацый. Аперыраваць будуць і мае калегі — Ігар Міхалькевіч і Валерый Асадчы. 
Лапараскапія — гэта вялікі крок медыцынскай установы наперад. А за першым, спа-дзяюся, будуць і іншыя.