На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мары здзяйсняюцца

11 февраля 2014

Дарэмна, відаць, кажуць, што няма жанчын адначасова прыгожых і разумных. Бываюць! Анастасія ІЎЛЕВА — тое самае выключэнне з правілаў.

Пры першым поглядзе на гэтую дзяўчыну здаецца, что перад табой зусім юная студэнтка. Высокая прыгажуня з абаяльнай усмешкаю і на самой справе студэнт-ка, але атрымлівае ўжо другую вышэйшую адукацыю — у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці “Дзяржаўнае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці”. Першая таксама звязана з эканомікай і фінансамі — скончыла бухгалтарскі факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Калісьці яна хацела быць інжынерам-будаўніком, але пасля заканчэння ліцэя пры БНТУ зразумела, што больш за чарцяжы падабаюцца лічбы. Прыняць рашэнне для Анастасіі ніколі не было складаным крокам: з самага дзяцінства ўсё і заўсёды вырашала сама і ішла насустрач сваім марам.

Зараз жанчына займаецца любімай справай: ужо больш за тры гады бухгалтар у доследным лясгасе. Кар’ера маладога спецыяліста складвалася ўдала: добры старт атрымала ў СВК “Калгас “Лапічы”, дзе паўтара года працавала інспектарам па кадрах, потым бухгалтарам у Цэльскім лясніцтве, адкуль, дзякуючы сваім дзелавым якасцям, і перайшла на сённяшняе месца. На рабоце Анастасію паважаюць і лічаць чалавекам, які здольны дабівацца пастаўленых мэт.

Але ж якая дзяўчына марыць толькі аб прафесійным станаўленні і кар’еры? Зразумела, ніякая. Каханне, добрая сям’я, дзеці, утульны дом — гэтыя каштоўнасці і для яе заўсёды былі першачарговымі. Марам і тут было наканавана здзейсніцца: ёсць і каханы муж Ігар, і дзеці: дачка-гарэза Юлька і маленькі сынок Якаў. А дом — месца, куды заўсёды прыемна вяртацца, дзе чакаюць адзін аднаго любячыя людзі. Сябры і суседзі па-добраму зайдзросцяць сям’і Іўлевых: тыя заўсёды разам, і ім ніколі не сумна.

Вёска Лапічы, пасёлак Сасновы — мясціны, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва самой Анастасіі, дзе нарадзіліся і растуць яе дзеці, дзе вякуюць бацькі, дзе яна спадзяецца жыць заўсёды. Зараз “малая радзіма” перажывае не лепшы час, і таму ёсць у Анастасіі яшчэ адно добрае жаданне: зрабіць родны куточак зямлі больш прыгожым і добраўпарадкаваным, каб не з’язджала моладзь, каб жыць землякам было лепш. І можна спадзявацца, што, як і іншыя, гэта прыгожая высакародная мара прыгож жай дзяўчыны таксама здзейсніцца. Як? Анастасія ведае...