На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мінімізаваць страты

25 апреля 2015

МIНIМIЗАВАЦЬ СТРАТЫ — вось галоўная думка размовы пры разглядзе пытанняў вынікаў работы галін народнай гаспадаркі і бюджэту Асіповіччыны за першы квартал на чарго вым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча 17 красавіка. Даклады па іх адпаведна зрабілі першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзевойна і начальнік фінансавага аддзела Ларыса Белая, і яны, як і шэраг узнятых для ўдакладнення многіх пазіцый кіраўнікоў, не хавалі заклапочанасці: сітуацыя, у якой апынулася зараз эканоміка Беларусі, непрыемна адбілася і на стане спраў нашых працоўных калектываў.
Сёлета, напрыклад, па аператыўных дадзеных сума прамых замежных інвестыцый склала 3,9 млн. долараў ЗША — 27% гадавога задання. За студзень-сакавік нашай прамысловасцю выраблена прадукцыі 89,5% да адпаведнага перыяду 2014 года. Па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці склаў 70,9%, мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распараджальным органам — 113,9%, не маючых ведамаснай падпарадкаванасці — 119%. Памяншэнне аб’ёмаў вытворчасці ў фактычных адпускных цэнах назіраецца на буйнейшых заводах — ЖБК, аўтаагрэгатаў, “Ялізава”, вагонабудаўнічым. Iндэкс фізічнага аб’ёму па раёне адпавядае 81,2% да леташняга.
Не  радуе  і  шэраг іншых паказчыкаў. У наяўнасці, да прыкладу, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі.

За 2 месяцы суб’ектамі гаспадарання раёна атрымана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг у суме 444,3 млрд. рублёў — 95,9% да аналагічнага перыяду 2014 года.
11 нашых арганізацый — 25,6% улічваемых — спрацавалі са стратамі ў памеры больш за 194 мільярды.
Па стане на 1 сакавіка крэдыторская запазычанасць па раёне склала 107,6% да леташняга перыяду  і  перавысіла  дэбіторскую ў 3,9 раза.

За І квартал упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама працаўладкавана 148 чалавек пры гадавым заданні 890, з іх беспрацоўных — 116 (620).
Па  стане  на  1  красавіка афіцыйны статус беспрацоўнага ў нас мела 188 чалавек. Сёлета было створана 172 рабочыя месцы.
Летась колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва паменшылася на 819
чалавек, за студзень-люты — яшчэ на 63. На АЗАА, да прыкладу, штатная колькасць знізілася на 103 адзінкі, шклозаводзе — на 19, ДУКВП “Райсэрвіс”
— на 34.
Што тычыцца задання па росту зарплаты, то за два месяцы яно выканана на 90,5% (5.196,2 тыс. руб.). 

Можна і надалей пералічваць “букет непрыемнасцей”, але ўсё спісваць на аб’ектыўныя цяжкасці нельга. I тут — прэтэнзіі не да аднаго з кіраўнікоў: ці ўсё магчымае кожны робіць, каб што хутчэй  выправіць становішча?
Прыклад — работа з другаснай  сыравінай.  За квартал заданне выканана толькі па збору шкла (166,2 тоны — 20,1% гадавога),  а  па  паперы  з кардонам — усяго на 8,5%, палімерных адыходаў — 16,1%, тэкстыльных — 5%, зношаных шын — на 12,7%. Вось і ўзнікае рытарычнае пытанне: чаму лапіцкія газавікі, аўтапарк-19, УКП ЖКГ, ДУКВП “Водаканал”  і  аддзел  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  могуць  “закрыць” заданне па ўсіх відах адыходаў, яшчэ 39 арганізацый — па паперы і кардону, а 15 калектываў наогул  не прыступалі  да  збору  другаснай сыравіны?
Натуральна, адкрытая размова па розных накірунках дзейнасці знайшла адбітак у прынятым членамі райвыканкама рашэнні, у якім дакладна “прапісана”, што і каму ў першую чаргу трэба рабіць. Бо канец пяцігодкі не за гарамі, а аналіз раённых паказчыкаў сведчыць, што выкананне ў нас складваецца пакуль толькі па экспарту паслуг, рознічным гандлі і намінальнай налічанай зарплаце. З уводам жа жылля, экспартам тавараў, індэксам прамысловай вытворчасці, прадукцыяй сельскай гаспадаркі і інвестыцыям у асноўны капітал пытанне, як гаворыцца, застаецца адкрытым.