На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мітынг з нагоды чарговай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшоў 7 лістапада ў Асіповічах

10 ноября 2015
Мітынг з нагоды чарговай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі — адно з галоўных публічных  мерапрыемстваў, якія  праводзіць Камуністычная партыя Беларусі. Але ў наш час  яно  мае больш  шырокі сэнс, чым чарговы ўрачысты збор  прыхільнікаў  ідэі  ўсеагульнай  роўнасці.  Гэта  — ужо традыцыя, неад’емная частка  нашай  культурна-гістарычнай  спадчыны.
Яшчэ  — нагода для сустрэчы прадстаўнікоў  розных  пакаленняў, аб’яднаных сацыяльна-актыўнай жыццёвай пазіцыяй і павагай да мінуўшчыны  Айчыны.  I, нарэшце,  — напамін аб тым, што змены  ў жыцці  кожнай  краіны  адбываюцца
толькі тады, калі на тое дае згоду народ.
На апошні кантэкст Кастрычніцкага свята і зрабіў сэнсавы націск у сваёй прамове старшыня райсавета дэпутатаў і кіраўнік раённай арганізацыі КПБ Аляксандр Пузік. Ён з задавальненнем  падкрэсліў, што беларускі народ праявіў  высокую  палітычную сталасць на нядаўніх выбарах Прэзідэнта краіны і агучыў незгасаючае жаданне ўсіх асіповіцкіх камуністаў прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве суверэннай Беларусі — дзяржавы, якая шукае свой шлях, абапіраючыся на ўсё лепшае, што было ў яе гісторыі.
Падчас  мітынгу  былі  ўручаны партыйны білет новаму члену кампартыі Алене Зайцавай і Падзяка ЦК КПБ ветэрану-камуністу Яўгену Урублеўскаму.

"Асіповіцкі край"