На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мітынгі, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі, прайшлі ў Асіповічах

12 мая 2015
8 мая. Пра беражлівае захаваннеці аб подзвігу нашых слаўных продкаў сведчаць на Асіповіччыне шматлікія помнікі і абеліскі, брацкія магілы. Штогод напярэдадні светлага майскага дня тысячы людзей ідуць да іх, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады ліхалецця. 
Мітынгі, у якіх прымалі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі рабочых калектываў, школьнікі, традыцыйна адбыліся каля брацкай магілы партызанам Вялікай Айчыннай вайны ў скверы па вуліцы Абросімава і ля абеліска на брацкай магіле ахвярам фашызму непадалёку ад вёскі Цяплухі.
— Усё больш часу аддзяляе нас ад гераічных і разам з тым такіх трагічных дзён Вялікай Айчыннай. Тры доўгія гады зверствавалі фашысцкія захопнікі на нашай асіповіцкай зямлі. Няма ні адной сям’і, якую б так альбо інакш не кранула гэта страшная вайна. Не вярнуліся дадому амаль 4 тысячы воінаў-землякоў, загінула больш за чатырыста партызан і падпольшчыкаў, было расстраляна, закатавана і спалена амаль 6 тысяч мірных жыхароў, — прывёў сумную статыстыку страт старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. — Мы ганарымся сілай духу нашых ветэранаў і іх вялікай мужнасцю. Яны змаглі выстаяць нават тады, калі, здавалася, гэта проста было немагчыма.
Памяць пра ахвяр фашызму ўшаноўваецца хвілінай маўчання. У гонар герояў урачыста гучаць залпы. Пад гукі шчымліва-жалобнай музыкі да помнікаў ускладаюцца вянкі і кветкі.
Сімвалічным гэты дзень стаў для многіх асіповіцкіх школьнікаў: вучні чацвёртых класаў з гарадскіх школ уступілі ў піянеры, а лепшыя сярод старшакласнікаў атрымалі членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Прыемна было бачыць у вачах падрастаючага пакалення непадробныя гонар і радасць.






9 мая. Святочны дзень пачаўся з сустрэчы кіраўніцтва раёна з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч ад імя ўсіх асіпаўчан выказаў гэтым заслужаным людзям шчырыя словы ўдзячнасці ад імя ўсіх пакаленняў, якія жывуць пад мірным небам.
...Запоўненая людзьмі плошча раптам змоўкла: прысутных на ўрачыстым мітынгу аб’яднала хвіліна маўчання ў гонар герояў, якія загінулі, каб наша Перамога стала явай.
Тэатралізаваныя кампазіцыі, у якіх сродкамі харэаграфіі перададзены горыч ваеннага ліхалецця, радасць вызвалення і вечны сум па тых, хто не вярнуўся ў родную хату, змяняюцца сімваламі мірнага часу.
Шэсце сямей з малымі дзецьмі, парад прадстаўнікоў паспяхова працуючых працоўных калектываў — звыклыя і, адначасова, уражваючыя выявы заможнага і шчаслівага чалавечага жыцця.
Кульмінацыя свята — праход ваеннай тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні часцей Асіповіцкага гарнізона. Грозныя баявыя машыны “Смерч” і “Точка”, буйнакаліберныя гаўбіцы “Мста” нетаропка рушаць у бок стадыёна “Юнацтва”, дзе разгортваецца найбольш дынамічная частка святочнай праграмы: выстава ваеннай тэхнікі, паказальныя выступленні разлікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і конна-спартыўнага клуба “Ярмак” (Бабруйск), ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Вораг не пройдзе”.