На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Міжнародны дзень роднай мовы

22 февраля 2013

Учора  сусветная  грамадскасць  адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы,  у  рамках  якой прайшлі розныя мерапрыемствы, акцыі і семінары па  яе  папулярызацыі  і прапагандзе. Не засталіся ўбаку настаўнікі і вучні нашых  школ  і  адзінай  у вобласці беларускамоўнай гімназіі.
У ёй 650 вучняў, якія  засвойваюць  школьную навуку на матчынай мове.  Выкладаюць  гэты прадмет настаўнікі Галіна Паўлаўна Саковіч, Наталля Генадзьеўна Ганчаронак, Ларыса Анатольеўна Падвойская і Марына Фёдараўна  Вікторчык.
Кожная  з  іх  дае  дзецям не толькі трывалыя веды, але і прывівае любоў да роднай мовы, да беларускай нацыянальнай культуры на ўроках і пазакласных мерапрыемствах.
Па словах адной з вопытнейшых выкладчыкаў Марыны ВIКТОРЧЫК (на здымку), дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі: няма народа без мовы, як і мовы без яго носьбіта.
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. I тыя, каму неабыякавы яе лёс, стараюцца гаварыць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці не толькі ў гэты дзень.
Педагог Вікторчык прытрымліваецца менавіта  такой  пазіцыі.  А  яшчэ  ганарыцца  тым, што выхавала не адно пакаленне асіпаўчан, якія з павагай адносяцца да роднай мовы, і мае сваіх паслядоўнікаў-аднадумцаў: многія былыя вучні сталі настаўнікамі беларускай мовы. А гэта значыць, што дзень матчынай мовы яны разам з вучнямі святкуюць круглы год.