На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мясцовае самакіраванне

9 декабря 2014

Днямі пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка прайшоў семінар дэпутатаў і прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, удзел у якім прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў і Алена Круцько, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, якія забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці людзей.
Напачатку аб стане крымінагеннага становішча на Асіповіччыне праінфармаваў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Рустам Хамдамаў, а дырэктар адзінага разліковага цэнтра Анатоль Грыгор’еў пазнаёміў з сістэмай налічэння квартплаты і тарыфамі на камунальныя паслугі.
Прадстаўнікі грамадскасці актыўна задавалі пытанні, выказвалі набалелае. Уздымаліся такія актуальныя праблемы, як барацьба з самагонаварэннем, прафілактыка п’янства ля пад’ездаў, рэалізацыя спіртных напояў у начны час, выхаванне культуры паводзін моладзі ў грамадскіх месцах, якаснае аказанне камунальных паслуг. Шэраг іх прапанавана разглядзець у  райвыканкаме,  каб больш дэталёва разабрацца і выпрацаваць механізм  уздзеяння  на  неплацельшчыкаў.
Не заставаліся ў баку ад абмеркавання набалелага і нашы абраннікі ў сенат і парламент. Алена Круцько заклікала больш актыўна працаваць з насельніцтвам, запэўніла, што кожны пісьмовы зварот да яе будзе абавязкова разгледжаны і аказана садзейнічанне  дзеля  станоўчага вырашэння злабадзённых пытанняў. Мікалай Калтуноў расказаў аб эканамічным развіцці краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.
краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.