На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

"Моладзь супраць СНIД"

5 декабря 2014

"Моладзь супраць СНIД" —  менавіта пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры адбылося мерапрыемства, прысвечанае дню барацьбы з гэтай жудаснай хваробай. А шостай гадзіне вечара на пляцоўцы каля РЦК сабраліся многія, каб прыняць  удзел  у  танцавальным флэшмобе або проста паглядзець на гэта. Галоўным  завадатарам флэшмоба стала кіраўніца танцавальных  калектываў РЦК вясёлая і жвавая Яўгенія Мацкевіч. Танец атрымаўся рытмічны, бадзёры. 

Наступны этап — народнае галасаванне за фотаздымкі, што ўдзельнічалі ў конкурсе "Сэлфі на здароўе", які прыдумаў райкам БРСМ. Да гэтага хлопцы і дзяўчаты маглі прагаласаваць за лепшае фота ў сацыяльных сетках. А яшчэ кожны, хто прыйшоў у РЦК, меў магчымасць выбраць  той  здымак,  які больш падабаецца, з дапамогай рознакаляровых стыкераў.  

Тым часам на другім паверсе  цэнтра  пачалася  дыскатэка. 

Першы сакратар раённага камітэта "БРСМ" Ганна Дземідо аб’явіла пераможцаў фотаконкурсу: у намінацыі "Меркаванне прафесійнага журы" лепшым стаў здымак Iрыны Пірожнік, у намінацыі "Адкрытае  народнае  галасаванне на дыскатэцы" — Мікіты Мірзаева. Акрамя таго, усё ж вырашылі ўзнагародзіць  і  тых,  хто набраў большую колькасць галасоў у сацыяльных сетках, — за іх імкненне  выйграць.  Так,  Аліна Сёмкіна і Ксенія Агафонава  былі  адзначаны  ў  намінацыі "Воля да перамогі". Усіх пераможцаў запрасілі прыйсці ў райкам БРСМ за падарункамі. На гэтым  афіцыйная частка скончылася, і моладзі была прадастаўлена магчымасць танцаваць да ўпаду. Акрамя таго, усе маглі паўдзельнічаць у цікавых  конкурсах,  выйграць розныя прыемныя прызы,  лепей  пазнаёміцца адзін з адным.