На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Моладзь вырашае

30 января 2018

Традыцыйна найбольш актыўная частка насельніцтва — маладыя людзі. I, зразумела, яны не могуць дазволіць сабе застацца ўбаку ад такой важнай падзеі ў жыцці краіны, як выбары-2018.

“Моладзь вырашае” — рэспубліканская акцыя ГА “БРСМ”, прымеркаваная да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Зразумела, прыняць удзел у ёй маюць магчымасць не толькі актыўныя хлопцы і дзяўчаты, але і ўсе грамадзяне краіны. Iдэя простая: кожны выбаршчык можа напісаць свае пажаданні будучым дэпутатам на спецыяльным бланку і пакінуць у скрыні “Мой наказ дэпутату”. Пасля ўсе пасланні перададуць адрасатам.

У перыяд акцыі з 22 студзеня па 17 лютага  мясцовы райкам “БРСМ” разам з актывістамі арганізацыі праводзяць спецыяльныя пікеты ў розных кропках горада. Таму, калі вам ёсць што сказаць, далучайцеся!



Фота Марыі ТАЛЕЙКА, "Асіповіцкі край"