На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Выязны абласны семінар старшынь раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”

20 июля 2015
16 ліпеня на Асіповіччыне прайшоў выязны абласны семінар старшынь раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Сустрэча баявых таварышаў адбылася пад началам кіраўніка Магілёўскай АА ГА “БСВВА” Мікалая Васіленкі. На ёй таксама прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  —  галоўны  інспектар  па  Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.
Прысутнасць высокіх гасцей на гэтым мерапрыемстве — не толькі даніна павагі да аднаго з найбольш сацыяльна актыўных грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Гэта яшчэ і ўпэўненасць дзяржавы, што “афганцы” праявяць уласцівыя ім патрыятызм, адказнасць і арганізаванасць у рашэнні тых  складаных  задач,  што  стаяць сёння перад нашай краінай.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"