На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

На канвееры — яблыкі і агуркі

22 августа 2012

30 тон яблыкаў закуплена сёлета ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” для перапрацоўкі. Гэтая садавіна будзе набывацца і далей па меры неабходнасці на працягу ўсяго сезона.
Акрамя традыцыйных найменняў у пераліку выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі — яблычнага павідла і пюрэ — днямі сыдзе з канвеера першая партыя яблычных нектараў з мякаццю. Новы прадукт мае шэраг прыярытэтаў. Па-першае, ён вырабляецца без кансервантаў на аснове свежага яблычнага пюрэ з дапамогай гамагенізатара — апарата, які выкарыстоўваецца для стварэння аднароднай стабільнай сумесі. Гэтая ўстаноўка была закуплена раней — прыйшоў час яе актыўна задзейнічаць. Па-другое, навінка мае меншы кошт у параўнанні з іншымі відамі нектараў, бо выпускаецца з мясцовай сыравіны.
Заўсёды ў гэты час у цэнтры ўвагі кансервавага завода гародніна. Ужо сёлета з канвеера сышло 20 тысяч 3-літровых слоікаў з кансерваванымі агуркамі. Зараз прадпрыемства рыхтуецца да ўдзелу ў тэндары на пастаўку пагранічным войскам марынаваных агуркоў, буракоў, капусты, морквы.