На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

На парадку дня — будаўніцтва ферм

29 марта 2013

Як паведамілі ва УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны з узвядзеннем  новых сельгасаб’ектаў на сёння такая: будаўнічыя работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм з прымяненнем драўляных канструкцый вядуцца ў калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Гэтым гаспадаркам адкрыта фінансаванне па лініі ААТ “Белаграпрамбанк”. Крэдытныя рэсурсы  —  2,825 мільярда  рублёў  на кожную ферму.
Як выглядаюць навабуды жывёлагадоўлі ў Лучыцах, Асаўку, Краях і Забалацці адпаведна? Цалкам зманціраваны каркасы кароўнікаў, зроблены дахі з профнасцілу, устаноўлены аконныя блокі, на чарзе — стойлавыя рамы. Стаяць ужо і каркасы даільна-малочных блокаў, ідуць работы па майстраванні даху, сценавых панэляў, унутраных перагародак, аконных блокаў, асновы пад даільнае  абсталяванне. Ва ўсіх зманціраваны пляцоўкі для часовага захавання гною.
Што ў астатніх гаспадарках? Нягледзячы на тое, што фінансаванне  калгасу  “Бярэзіна” не адкрыта, работы па рэканструкцыі фермы ў вёсцы Копча працягваюцца дзякуючы сродкам падраднай арганізацыі. Зараз будаўнікі заняты дахам даільнамалочнага блока, на кароўніку зашываюцца тарцы,  ідзе  ўстаноўка вокнаў, на 60% зроблена падлога. Пляцоўка для гною таксама ўжо гатова.
Цяпер ідзе афармленне дакументаў на атрыманне сродкаў у ААТ “Белаграпрамбанк” калгасамі “Чырвоны  ўдарнік”,  “Лапічы”, “Ясень”, “Бярэзіна”, “Карытнае” і імя Чарняхоўскага.