На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

На вагонабудаўнічым заводзе выпушчаны пяцісоты вагон

16 января 2015

Тое, што нашы вагонабудаўнікі не вераць у “лічбавыя забабоны”, — рэальны факт: менавіта 13 студзеня войдзе ў гісторыю прадпрыемства як дзень выпуску 500-га вагона.
— Гэта для калектыву істотнае дасягненне, — адзначыў на міні-ўрачыстасці генеральны дырэктар СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” Мірза Чалаян. — Работы па розных накірунках тут распачаліся даўно, але вытворчасць на першы план выйшла практычна летась, таму і выпуск “пяцісотага” — падзея знакавая, пацвярджае, што мы сталі сапраўдным сучасным прадпрыемствам. Ужо заключаны кантракты на выпуск 700 вагонаў — 500 цыстэран і 200 платформ. І гэта — не мяжа, спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца, задача перад заводам простая: працягваць расці, дынамічна развівацца і нарошчваць магутнасці.

Многія з выступаючых, як і другія “бацькі” народжанага “імянінніка”, узгадалі ў той дзень самыя розныя перыяды станаўлення АВЗ на ногі. Фарміраванне калектыву і фінансавыя праблемы, станаўленне вытворчасці і нявер’е асобных у паспяховае пераадоленне цяжкасцей — хапала ўсяго. Лейтматыў жа такі: “Галоўнае — мы разам, адзінае цэлае, жыццёвую праверку на трываласць прайшлі, а значыць і з вызначанымі задачамі справімся”.