На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

На варце захавання прыроды

5 июня 2015
Iнспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — галоўная ўстанова, на якую ўскладзены задачы па ахове прыроды. Якія напрамкі дзейнасці інспекцыі найбольш вострыя, актуальныя? Што чакае парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў інспекцыі цяпер? Гэтыя пытанні адрасаваны галоўнаму спецыялісту Уладзіміру Якушаву.
— Кола нашых інтарэсаў вельмі шырокае, і ўсе пытанні актуальныя, — гаворыць Уладзімір Валянцінавіч. — Асаблівая ўвага — другасным матэрыяльным рэсурсам. Пастаянна правяраем палігоны і міні-палігоны па захаванні цвёрдых камунальных адыходаў, колькасць якіх значна зменшылася: з 30 засталося ўсяго 13. Асноўная нагрузка па вывазу смецця ўскладзена на ДУКВП "Райсэрвіс".  Работа  вядзецца, але ёсць яшчэ пытанні да службы. Ды і людзі ў нас не надта дысцыплінаваныя.
У цэнтры ўвагі і водакарыстанне. Сёння вада ператварылася ў важнейшы сусветны рэсурс — хутка будзе даражэй за нафту.   У  сельскагаспадарчых прадпрыемствах няма аўтаматыкі на водазаборах, і калі воданапорная вежа напаўняецца, то вада  льецца  з  яе  па  некалькі гадзін. А гэта і расходаванне электраэнергіі, за што службовыя асобы неаднойчы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.
Барацьба з баршчэўнікам — яшчэ адна праблема. Напамінаю, што яго важна скасіць да цвіцення, інакш прыйдзецца заплаціць штраф за незахаванне мер барацьбы. Па мінуламу году, такія адмоўныя прыклады былі. 
Не губляе актуальнасці і вываз арганікі на фермах у сельгаспрадпрыемствах. Дарэчы, у большасці гаспадарак арганічныя ўгнаенні вывозяцца ад ферм і складзіруюцца. 
Трымаем на кантролі і добраўпарадкаванне зон адпачынку. Хутка ягадны сезон.
Збор чарніц ужо не за гарамі.  Нагадаю,  што  збіранне ягад з дапамогай “камбайнаў” забаронена і будзе жорстка карацца. Штрафы за выкарыстанне падобнага вялікія. Патрабуецца некалькі гадоў, каб чарнічнік адрадзіўся пасля такога збору ягад. Ягаднікі — усеагульнае багацце, і знішчаць іх варварскімі спосабамі нікому не дазволена. 
Не пакідаем па-за ўвагай і водаахоўныя зоны. Ці прыемна адпачываць самім, калі навокал раскіданае смецце? Парушальнікаў штрафуем. Аднак не паставіш жа на кожнага  ахоўніка!  З  пачатку  года  на  несумленных грамадзян за розныя
парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства складзены 31 пратакол, летась — 77. Прыкладна на 100 мільёнаў была пакарана гандлёвая арганізацыя горада за незаконную высечку лесу.
На парадку дня — праверкі тэрыторый прамысловых прадпрыемстваў. Ёсць прыклады, калі тэрыторыі дагледжаныя, добраўпарадкаваныя. Аднак і адмоўныя існуюць.
Усе акрэсленыя пытанні рабочыя. I інспекцыя  працуе  па  ўсіх  накірунках, стаіць на варце дзяржаўных інтарэсаў у адпаведнасці  з  патрабаваннямі прыродаахоўнага заканадаўства.


Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край