На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Надзённыя пытанні — вырашаць

17 декабря 2013

10 снежня прайшоў сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Прысутныя — людзі, якія даўно ведаюць адзін аднаго, перашкод у зносінах не ўзнікала, і яны дзяліліся сваімі праблемамі, выказвалі заўвагі і пажаданні. Напрыклад, не заўсёды абвяшчаюць прыпынкі ў аўтобусах, патрэбен гукавы сігнал для святлафораў, а таксама неабходна ўсталяваць святлафор побач з аўтобусным прыпынкам "Паліклініка" і г.д.

Прадстаўнікі абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ", якія ўдзельнічалі ў рабоце сходу, паабяцалі данесці іх да кіраўніцтва мясцовай улады і пастарацца па меры сіл і магчымасцей вырашыць іх разам з уладамі горада. А яшчэ яны прывезлі гуманітарную дапамогу, якую і атрымалі жадаючыя.

Акрамя таго, членам Асіповіцкай РА распавялі аб магчымасцях набыцця спецыялізаванай тэхнікі і прылад. Напрыклад, у інвалідаў па зроку I і II групы ёсць магчымасць набыць смартфон з адмысловым праграмным забеспячэннем для слабавідушчых. Таксама могуць спатрэбіцца "гаворачыя" гадзіннікі і танометры, плэеры для праслухоўвання аўдыёкніг, спецыяльныя кіі. Дастаткова толькі звярнуцца да тэрапеўта, атрымаць даведку — і ў Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва дапамогуць набыць неабходныя "гаджэты".