На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Народжаныя ў Міжнародны дзень міру

4 октября 2013
Ёсць у нас добрая восеньская традыцыя — адзначаць тыя сем’і, у якіх дзеці нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру.

Сёлета гэтая дата стала святочнай для сям’і СТЭФАНЮК з вёскі Лапічы: 21 верасня ў Ганны і Сяргея з’явіўся першынец — сынок Ягорка. З такой прыемнай нагодай маладых бацькоў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Аляксандр Шаўлюга. Бацькі дзіцяці атрымалі спецыяльнае пасведчанне і матэрыяльную дапамогу. А яшчэ — падставу ганарыцца сваім маленькім “мірным” хлопчыкам ужо зараз. Спадзяёмся, што ён вырасце такім, як мараць шчаслівыя бацькі.