На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Нашы жанчыны — на міжнароднай арэне

24 октября 2012

Настаўніца гімназіі Таццяна Амбрушкевіч прыняла ўдзел у ІІ з’ездзе настаўнікаў, работнікаў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД, што прайшоў у Ерэване. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. У склад яе ўвайшлі лепшыя педагогі краіны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе “Настаўнік года Беларусі”, кіраўнікі сістэмы адукацыі, навукоўцы.
Абмяркоўваліся сучасныя напрамкі развіцця нацыянальных сістэм адукацыі ў кантэксце супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Удзел у такім форуме дасць магчымасць педагогам і кіраўнікам сістэмы адукацыі абмеркаваць і абагуліць назапашаны вопыт, а таксама практычныя напрацоўкі вядучых навукоўцаў краін СНД.