На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Месячнік па добраўпарадкаванні на Асіповіччыне

28 августа 2018

На Асіповіччыне, як і ва ўсіх раёнах Прыдняпроўскага краю, зараз ідзе месячнік па добраўпарадкаванні, які працягнецца па  20 верасня — адпаведнае распараджэнне было дадзена кіраўніком вобласці Уладзімірам Даманеўскім. Асаблівая ўвага надзяляецца ўборцы і азеляненню населеных пунктаў, двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, прыдарожных тэрыторый, будаўнічых пляцовак, парадку ў прамысловых зонах, грамадска-будаўнічых кааператывах, рамонту вулічна-дарожнай сеткі.

Штотыднёва арганізуюцца суботнікі. Напрыклад, 25 жніўня вяліся масавыя работы ў пасёлку Татарка. Удзельнічалі мясцовыя сельвыканкам, установы адукацыі і культуры, ДРБУ № 199, УКП ЖКГ — усяго больш за 6 дзясяткаў чалавек. Былі разабраны 3 старыя пабудовы, знесена 40 метраў агароджы, скошана 0,15 гектара пустазелля, падноўлена клумба каля будынка сельвыканкама, пакладзены асфальт па вуліцы Прамысловай ад клуба да стадыёна. Акрамя таго, добраўпарадкаваны тэрыторыі школы, дзіцячага сада і амбулаторыі, зроблены касметычны рамонт фасадаў двух жылых дамоў.

Не застаўся без увагі і райцэнтр: працаўнікі УКП ЖКГ займаліся стаянкай для машын па вуліцы Паркавай — пасля завяршэння работ многім гараджанам будзе больш зручна прывозіць і забіраць дзяцей з дзіцячага сада.

"Асіповіцкі край"