На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Быць заўсёды наперадзе


2 марта 2015

Калі скласці ў адну лінію Ўсе газавыя сеткі, якія пракладзены спецыялістамі ТАА “Асіповічыгазбуд”, атрымаецца магістраль даўжынёй у дзясяткі тысяч кіламетраў. Прычым яны размешчаны па ўсёй краіне. Прафесіяналізм “газбудаўцаў” высока цэніцца заказчыкам, і кіраўніцтва многіх рэгіёнаў, дзе працавалі асіповіцкія майстры, неаднаразова выказвала у іх адрас заслужаную падзяку. Не дзіўна, што калектыў за апошнія дзесяць гадоў 4 разы станавіўся лаўрэатам конкурсу “Лепшы прадпрымальнік Магілёўскай вобласці”.
— Мы на самой справе  надзейны партнёр у сферы комплексу работ па будаўніцтве газаправодаў, цеплатрас і іншых інжынерных сетак, — гаворыць дырэктар Аляксандр Гулік. — На рынку такіх паслуг ужо не першы год, кваліфікаваных спецыялістаў хапае, таму заказчыкі і давяраюць нам свае аб’екты. Не абышліся і ў Слаўгарадскім раёне, дзе вялася газіфікацыя аграгарадка Ржаўка, пры будаўніцтве буйнога жылога мікрараёна Казіміраўка, што ў Магілёве. А яшчэ — у прамзоне Калядзічы ў Мінскім раёне і супермаркеце ў Ветцы Гомельскай вобласці. Шчыравалі і ў родным горадзе — пракладвалі цеплатрасу па вуліцы Чарняхоўскага, газіфікавалі Ліпень і Карытнае. А яшчэ і аб’ект, на якім выпаў гонар прыкласці сілы, — будаўніцтва аўтадарогі М-5 Мінск-Гомель, дзе спецыялісты пракладвалі ўчасткі газаправода.
Сярод дзевяці даччыных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у ААТ “Белгазбуд”, наша заўсёды ў авангардзе. Вось і летась усе даведзеныя асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананы. Здадзена ў эксплуатацыю 87 аб’ектаў амаль  на  39  мільярдаў рублёў. Выпрацоўка на аднаго работніка — 478 мільёнаў. Па працы і зарплата: да ўзроўню мінулага года яна павялічылася на чвэрць і склала 10,2 мільёна.
— Калектыў у нас невялікі, каля 80 чалавек, але дружны і згуртаваны, у адрас кожнага можна сказаць шмат добрых слоў, — працягвае Аляксандр Васільевіч. — Некаторыя працуюць тут з першага дня, маюць заслужаныя ўзнагароды. У іх ліку галоўны інжынер Аляксандр Пацкевіч, прараб Валерый Няхайчык, майстар Мікалай Грышановіч, газаэлектразваршчыкі Алег Астапаў, Валерый Бурак, машыністы экскаватара Віктар Ломаць, Мікалай Лагун, Аляксандр Шаршнёў, шэраг другіх.
...Асноўная стратэгія на бягучы год? Пашырэнне геаграфіі рынку аказання паслуг. Верыцца, што тыя добрыя працоўныя традыцыі, якія адрозніваюць калектыў гэтага прадпрыемства, і надалей дапамогуць захаваць лідзіруючыя пазіцыі.