На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Чырвоны крыж у дзеянні

9 июня 2015
Днямі пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Выконваючая абавязкі кіраўніка суполкі Таццяна Казакова расказала аб рабоце і падкрэсліла, што асноўная мэта арганізацыі — аблягчэнне жыцця людзей, якія апынуліся ў экстрэмальных сітуацыях, рашэнне сацыяльных праблем. У раёне дзейнічае 47 "пярвічак", створана валанцёрская сетка, якая налічвае больш за 200 чалавек. У верасні праводзілася традыцыйная дабрачынная акцыя "Урокі дабрыні для школьнікаў". Да пасяўной кампаніі механізатараў забяспечылі 35 медыцынскімі аптэчкамі. У моцныя маразы сагравалі людзей чаем падчас акцыі "Гарачы кубак". Iнвалідам вайны ўручылі харчовыя наборы, атрыманыя праз абласную арганізацыю ад Швейцарскага Чырвонага Крыжа. 50 упаковак вітамінаў "Дуакапс" выдалі дзецям з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей. Дапамагалі медыкам арганізоўваць флюараграфічнае абследаванне насельніцтва. Разам з МПЦ "Равеснік" прымалі ўдзел у правядзенні дабрачынных акцый, з ветэранамі райбальніцы ў рэалізацыі праекта "Валанцёрскія ініцыятывы грамадзянскага насельніцтва ў аддаленых рэгіёнах Беларусі", міні-ініцыятыве "Нам гады не бяда".
Пры садзейнічанні раённай "пярвічкі" ўжо некалькі гадоў запар Асіповіччыну наведвае выязная брыгада па абследаванні шчытападобнай і малочных залоз, пры неабходнасці выдаюцца накіраванні для далейшага абследавання. У мінулым годзе праз яе рукі прайшло каля 2 тысяч землякоў. У арганізацыях і ўстановах праводзіліся трэнінгі "Першая дапамога ў экстрэмальных сітуацыях" і г.д.

Старшынёй райарганізацыі БТЧК зноў выбрана Таццяна Казакова, рэвізійнай камісіі — Святлана Тарлецкая.


Па матэрыялах газеты "Асиповицкм край"