На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дарога супрацоўніцтва

22 сентября 2014

З 15 па 17 верасня ў нашай краіне знаходзілася віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па рэгіёнах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лора Так. Адной з мэт візіту высокапастаўленай прадстаўніцы найбольш уплывовай фінансавай арганізацыі свету стала азнаямляльная паездка па аўтамагістралі Мінск-Гомель, рэканструкцыя якой ішла за кошт крэдытаў Сусветнага банка.

На  мяжы  Мінскай  і  Магілёўскай абласцей  (адпаведна  Пухавіцкага  і Асіповіцкага  раёнаў)  для  Лоры  Так была арганізавана экспрэс-прэзентацыя, у якой прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, адказныя работнікі дарожных, экалагічных і іншых структур, якія былі задзейнічаны  ў  рэалізацыі  буйнога будаўнічага праекта. Асіповіцкі раён прадстаўлялі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і яго першы намеснік Васіль Пятроўскі.

Пры абмеркаванні ходу і вынікаў рэканструкцыі дарогі беларускім бокам  быў  станоўча  ацэнены  вопыт, атрыманы  ў  зносінах  з  замежнымі партнёрамі. Супрацоўніцтва дазволіла ўнесці шэраг важных удакладненняў у стратэгію развіцця транспартнай інфраструктуры краіны. У першую чаргу гэта тычыцца скарачэння шкоднага ўплыву дарог на прыроднае наваколле і спрыяння дзелавой актыўнасці насельніцтва ў прылягаючых да транспартных  артэрый  населеных пунктах.

Таксама было выказана спадзяванне, што Сусветны банк прыме ўдзел у рэалізацыі іншых дарожна-будаўнічых праектаў, і ў першую чаргу — мадэрнізацыі аўтатрасы М6 — Мінск-Гродна. Лора Так у сваю чаргу адзначыла, што  Сусветны  банк  выдатна  разумее важнасць дарожнага будаўніцтва для Беларусі і бачыць карысць беларускага “транспартнага калідора” для развіцця эканомікі Еўразійскага кантынента.
* * *
Фармат візіту прадстаўніцы Сусветнага банка не прадугледжваў вядзення перамоў  аб  канкрэтных  накірунках  далейшага  супрацоўніцтва, аднак на сёння яго можна лічыць у цэлым паспяховым і маючым добрыя перспектывы далейшага ўмацавання. З 1992 года наша краіна атрымала ў
выглядзе  крэдытаў  і  грантаў  каля 1,4 мільярда долараў. Сёння ў Беларусі  на  сродкі  СБ  рэалізуецца  пяць інвестыцыйных  праектаў  сукупным коштам каля 650 мільёнаў долараў.