На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3. Масава. Але — адрасна і беспамылкова

13 марта 2017
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і рэаліі, звязаныя з яго ажыццяўленнем, наўрад ці каго сёння пакідаюць абыякавымі. Будзем шчырымі: мера гэта хоць і мае сур’ёзнае абгрунтаванне, аднак была ўведзена не ў самы спрыяльны час. Ідэйны аўтар “падатку на ўтрыманцаў” Міхаіл Мясніковіч — на той час ён займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны — агучыў праблему “перагрузкі” айчыннай сістэмы сацыяльных гарантый яшчэ 12 ліпеня 2013 года, аднак абавязковай умовай яго ўвядзення назваў стварэнне ў рэгіёнах дастатковай колькасці высокапрадукцыйных рабочых месцаў.
Сітуацыя на рынку працы за апошнія тры гады да лепшага не надта змянілася, таму многія з атрымаўшых “лісты шчасця” ад Міністэрства па падатках і зборах не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў па сапраўды слушных прычынах. А нядаўнія “маршы неўтрыманцаў” якраз і сведчаць аб тым, наколькі востра ўспрымаюцца гэтыя прычыны грамадскасцю.
Аднак калі асэнсаваць сітуацыю без празмернага эмацыянальнага ўздыму, яна не выглядае ў чымсьці незвычайнай. Увядзенне любога новага падатку ўспрымаецца без задавальнення ў любой краіне, прычым “рознасць патэнцыялаў” паміж дзяржавай і соцыумам можа дасягаць уражваючых памераў. Напрыклад, увядзенне ў 1990 годзе так званага “падушнага падатку” ў Вялікабрытаніі (адной з яго мэт быў таксама ўдзел непрацуючых грамадзян у фінансаванні дзяржвыдаткаў) прывяло да настолькі масавых выступленняў грамадскасці, што яго ініцыятар — прэм’ер-міністр Маргарэт Тэтчар — была вымушана пайсці ў адстаўку.
Фокус-група комплексу мер па папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства акрэслена дакладна: гэта тыя, хто мае даходы, аднак не плаціць устаноўленыя законам падаткі. Задзейнічаныя ў рэалізацыі гэтых мер дзяржструктуры павінны рабіць усё, каб патрабаванні Прэзідэнта не стваралі дадатковых праблем тым, хто застаўся незапатрабаваным на рынку працы не па ўласным жаданні, і ўспрымаліся з належным разуменнем законапаслухмянымі землякамі. Наўрад ці трэба тлумачыць, чаму работа па рэалізацыі Дэкрэта № 3 “на месцах” павінна быць як масавай, так і адраснай. І ў абавязковым парадку — беспамылковай.
Інфармацыйную базу неплацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год сфарміравалі паводле дадзеных структур дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых і іншых органаў. Атрыманыя звесткі патрабавалі карпатлівай работы па ўдакладненні — каб вызначыць асоб, якія не падпадаюць пад дзеянне Дэкрэта альбо маюць права на льготы па выплаце збору. Неабходныя для гэтага запыты былі накіраваны ў сельвыканкамы, ЗАГС, райаддзел унутраных спраў, падатковым агентам.
Апошнія — юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі — дапамаглі выявіць асаб, якія працавалі па грамадзянска-прававых дагаворах, што дазволіла прыняць у залік выплачаны імі падаходны падатак. Калі атрыманы такім чынам даход за год склаў 12,6 мільёна недэнамінаваных рублёў, чалавек выключаўся з інфармацыйнай базы.
Па інфармацыі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне, сума сродкаў, якая патрапіла ў мясцовы бюджэт, склала 102,9 тысячы рублёў.
Па стане на 9 сакавіка 534 чалавекі былі прызнаны неплацельшчыкамі збору. У асноўным гэта грамадзяне, якія пражываюць у Расійскай Федэрацыі ці іншых замежных краінах, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, ваеннаслужачыя, навучэнцы.
* * *
Падатковая інспекцыя канстатуе факт сацыяльнага ўтрыманства, які меў месца
раней, таму сёлетнія “ўтрыманцы” патрапяць у поле яе зроку на наступны год. Самы просты спосаб пазбегнуць выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў  — мець месца працы. Працаўладкаванне залежыць ад зацікаўленасці і здольнасці чалавека, аднак пры неабходнасці можна атрымаць дапамогу ад раённай службы занятасці.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара БУРАК сведчыць:
— Перыяд, падчас якога чалавек мае статус беспрацоўнага, улічваецца пры вызначэнні колькасці дзён удзелу грамадзяніна ў фінансаванні дзяржрасходаў — аб гэтым неабходна памятаць.
Аднак атрымаць дапамогу ў працаўладкаванні могуць і тыя, хто на ўзгаданы статус не мае права. Напрыклад, калі чалавек мае работу, але жадае знайсці больш падыходзячую вакансію.
На пачатак года ў службе занятасці было зарэгістравана 166 чалавек, сёння іх 182.
За  студзень-люты  сюды звярнулася за дапамогай 209 землякоў, а знайшлі сабе новае месца працы 114. Так што доля беспрацоўных сярод асіпаўчан застаецца ў межах прагнозу — 0,8 працэнта.

Газета "Асіповіцкі край"