На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Дзень інфармавання. Праўду ў вочы

26 декабря 2017

На снежаньскім дні інфармавання насельніцтва старшыня райвыканкама Павел Налівайка сустрэўся з калектывам ААТ “Заходні-Агра” і жыхарамі Дрычынскага сельсавета невыпадкова: сельгаспрадпрыемства знаходзіцца ў стадыі банкруцтва, вытворчыя паказчыкі далёка не тыя, якія б хацелася мець, а таму і пытанняў у людзей хапала.

Натуральна, размова ішла не толькі пра будучыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў ці бяспечную сустрэчу святаў. Што чакае гаспадарку ў будучым? Ці хутка вырашацца пэўныя нязручнасці з месцамі, адведзенымі для выпасу кароў? Як з працаўладкаваннем тых, хто не можа знайсці работу непасрэдна на месцы, на тэрыторыі сельсавета?

Гутарка з вяскоўцамі атрымалася, як гаворыцца, па справе, канкрэтнай і адкрытай, без замоўчвання хібаў і “вузкіх месцаў”. І тлумачэнні па ўзгаданых і шэрагу іншых праблемных момантах далі не толькі кіраўнік раённай улады, але і старшыня сельвыканкама Мікалай Яромаў і антыкрызісны ўпраўляючы ААТ “Захадні-Агра” Сяргей Грынкевіч.