На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Не зробіш сам — не зробіць ніхто

22 ноября 2013

Не зробіш сам — не зробіць ніхто На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 20 лістапада пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Васіленкі, найбольш часу было аддадзена разгляду рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстоўвання зямель землекарыстальнікамі, размешчаных на тэрыторыі Карытненскага і Пратасевіцкага сельсаветаў — ходу выканання рашэнняў райвыканкама адпаведна ад 17.08.2011 г. № 16-5 і ад 21.11.2012 г. № 28-40.

Падрабязную інфармацыю па пытанню зрабіла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Пуліновіч, і пытанняў да яе, як і да многіх уздымаемых з месца — старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, начальніка райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яўгена Ждановіча, кіраўнікоў ДРБУ-199, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Калгас “Карытнае” Уладзіміра Князевіча, Сяргея Гатальскага, Барыса Пятровіча і другіх — было шмат: у гэтым напрамку зроблена далёка не ўсё магчымае.

Напрыклад, з 2008 па 2012 год СВК “Калгас “Карытнае” для вядзення сельскай гаспадаркі было перададзена 124,43 гектара невыкарыстоўваемых зямель, якія раней знаходзіліся ў Карытненскім сельвыканкаме. У сельгасабарот яны ўцягнуты, але за выключэннем часткі ўчасткаў, перададзеных з вёскі Коханаўка. Гаспадаркай і зараз яшчэ не завершаны работы па рэкультывацыі зямельнага ўчастка плошчай 8 гектараў (былы сад) каля аграгарадка, не прыведзены ў належны выгляд участкі ў Тарасавічах і Дземенке. Кіраўніцтвам калгаса не прыняты меры па ўзворванні і выкарыстанні тэрыторый асобных былых ферм і блізкіх да іх зямель сельгаспрызначэння.

Падобная карціна і ў Пратасевіцкім сельсавеце. Дзеля выкарыстоўвання пустэч за гэты час сельгаспрадпрыемству перадалі 162,94 гектара, але ў справу пайшлі не ўсе — участкі ля Дзераўцоў, Малоціна і Пабокавіч па-ранейшаму “гуляюць”. ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і цяпер не раскарчаваны сад каля Дражні, не знесены і пахаваны рэшткі былых ферм ля Дражні і Дзераўцоў і г.д.

 Сёлета Карытненскім сельвыканкамам падрыхтаваны і перададзены гаспадарцы невыкарыстоўваемыя ўчасткі зямель плошчай 37,88 гектара, Пратасевіцкім — ні аднаго. З распараджэннем жа старшыні райвыканкама ад 8 мая 2013 года наконт зносу старых (пустуючых) дамоў сітуацыя адваротная: на тэрыторыі першага з сельсаветаў яно выканана часткова (не знесены домаўладанні заводам аўтаагрэгатаў і ДРБУ-199), другога — наогул не.

Хапае праблемных момантаў і з міні-палігонамі і пляцоўкамі часовага складзіравання бытавых адыходаў, абкошваннем і чысткай меліярацыйных каналаў, доглядам дарог, збочын і кюветаў, рэгістрацыяй правоў сельгасарганізацый на прадастаўленыя ім плошчы, дакладным выкананнем патрабаванняў па ахове і эфектыўнаму выкарыстоўванню земляў і г.д.

Прынятым рашэннем за хібы ў азначанай рабоце шэраг кіраўнікоў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, рацыянальным і эфектыўным яе выкарыстанні. I гэта сведчыць, што ў іншых месцах карціна надта розніцца — “праколаў” у нас, да жалю, нават з лішкам. А таму і пастаўленыя задачы па выпраўленні недахопаў тычацца літаральна кожнага.