На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Фестываль рока і байкераў "Рока-МотаПікнік-2015" у Асіповічах

28 июля 2015
Традыцыйнае для раёна мерапрыемства, якое арганізавалі індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Дубінчык і мясцовы райкам БРСМ, у гэтым годзе стала сапраўды міжнародным. Фестываль рока і байкераў сабраў каля 1.000 удзельнікаў не толькі з усіх куточкаў Беларусі,  але  нават  і  з  суседніх Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.
У асноўным гэта былі маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў, у якіх ёсць так званыя тэматычныя транспартныя сродкі: матацыклы, мапеды, мотаролеры.
Канечне, пры наяўнасці ўсіх дакументаў і належнага стану тэхнікі. Акрамя таго, на ўдзел у "РокаМотаПікніку-2015" далі заяўку цэлых 68 рокгруп,  што  таксама своеасаблівы рэкорд. З заяўленых музыкантаў арганізатары выбралі 16 груп-удзельніц.
Многія з тых, хто завітаў у Асіповічы, ужо бывалі на фестывалі раней. Таму не здзіўляе, што яны з асаблівай нецярплівасцю чакалі чарговага "РокаМотаПікні-ка", а рыхтавацца да яго пачалі загадзя.
Першыя аматары "жалезных коней" і рок-музыкі пачалі прыязджаць на базу адпачынку "Бярозка",  дзе  і  праходзіў фестываль, ужо ў сярэдзіне  дня  ў  пятніцу.  А бліжэй да вечара ў гэты ж дзень пачалася канцэртная праграма і конкурсы. Працягвалася гэта да поўначы, а потым плаўна перайшло ў дыскатэку. Таксама апоўнач на другой пляцоўцы пачаўся начны кінапаказ.
Субота... У гэты ціхі спякотны дзень на гарадскіх вуліцах было не вельмі шмат прахожых. Але каля 14 гадзін на плошчы заўважалася заметнае ажыўленне: асі-
паўчане збіраліся, каб паглядзець на байкераў, якія з хвіліны на хвіліну павінны былі завітаць у горад. I вось падаў сігнал аўтамабіль дзяржаўтаінспекцыі, які  суправаджаў калону. Затым цішыню літаральна ўзарваў роў 250 магутных матораў — раней такога яшчэ не было! Матацыклісты выстраіліся ў два рады на плошчы, заняўшы ўсю прастору ад кафэ "Юнацтва" да магазіна  "Суседзі".
Цікаўныя гледачы тут жа акружылі мотааматараў  і  іх  спадарожніц  з усіх бакоў. Некаторыя ішлі ўздоўж тэхнікі нібыта на выставе, іншыя падыходзілі да канкрэтных, загадзя нагледжаных "жалезных коней". Самі байкеры з задавальненнем дэманстравалі матацыклы. Чаго тут толькі  ні  было!  Ад  самых звычайных мадэлей, якія нярэдка можна сустрэць амаль паўсюдна, да такіх, якія многія бычылі толькі на фотаздымках.
Пасля прыезду мотааматараў, арганізатары правялі традыцыйны конкурс на самую марудную язду:  удзельнікі павінны былі як мага павольней праехаць вызначаную адлегласць, не кранаючыся зямлі нагамі.
Некалькі разоў адзін і той жа байкер змог зрабіць гэта  лепш  за  астатніх  і таму атрымаў пераможны прыз. Пасля ўсе зноў мелі магчымасць паглядзець на тэхніку, пагутарыць з байкерамі і нават сфатаграфавацца з найбольш спадабаўшыміся і іх "канямі". Напрыканцы ўдзельнікі "РокаМотаПікніка" падзякавалі асіпаўчанам за цёплы прыём і адправіліся ў зваротны шлях. 
Суботнім вечарам на "Бярозцы" зноў адбылася канцэртная праграма.
Паміж творчымі нумарамі праводзілі конкурсы і ўзнагароджвалі музыкантаў і матацыклістаў у розных  намінацыях: "Мота-група-2015", "Iнтэрнэт-група",  "Самы далёкі госць", "Самы гучны выхлап", "Міс пікнік-2015" і інш. Дарэчы, музычная  частка  была прысвечана памяці лідара легендарнай групы "Сектар  Газа"  Юрыя "Хой" Клінскіх.

 Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"