На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

І хмуры дзень можа стаць сонечным

5 января 2017
Кіраўніцтва  і прафкамы многіх арганізацый запрасілі сваіх ветэранаў на святочныя навагодне-калядныя мерапрыемствы, наведалі і павіншавалі менш мабільных. А вось тых, хто зараз у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, часта некаму парадаваць цёплымі словамі і падарункамі.
Каб  пажылыя людзі не засталіся паза ўвагай, іх наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, член прэзідыума райарганізацыі  РГА "Белая
Русь" Наталля Пракопчык і выконваючая абавязкі старшыні РГА Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Лілія Дрывіцкая. У падарунак жыхары сацыяльнай установы атрымалі электрачайнік, які адразу і апрабавалі: гутарка ішла за кубачкам чаю і смачнымі тартамі з булачкамі, якімі парадавалі ветэранаў даўнія спонсары — работнікі хлебазавода.
Размова выйшла душэўнай, са шчымлівымі народнымі песнямі, якіх бабулі з дзядулямі ведаюць нямала. 
І зімовы дзень, хоць і пахмурна было за вокнамі, не здаўся ўжо паважаным ветэранам такім маркотным.

Газета "Асіповіцкі край"