На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Карысная сустрэча

28 марта 2017
У канцы мінулага тыдня пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка адбыўся семінар-нарада дэпутатаў мясцовых Саветаў і членаў органаў тэрытарыяльнага самакіравання раёна. У мерапрыемстве прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Аляксандр Багдановіч. Ён азнаёміў прысутных з вынікам і некаторымі момантамі работы парламентарыяў, спыніўся на законапраектах, над якімі працуе камісія па нацыянальнай бяспецы, членам якой і з’яўляецца прадстаўнік Асіповіччыны, падзяліўся задачамі, што перад ёй пастаўлены.
Пра стан законнасці і правапарадку ў раёне расказаў намеснік пракурора Генадзь Баршчэўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што трэба больш сур’ёзна падыходзіць  да  прафілактыкі крадзяжоў, а самім грамадзянам не губляць пільнасці. Непакой выклікае вялікая колькасць  сямейных скандалаў, якія часта прыводзяць  да  бойкі,  а таксама ўжыванне наркатычных рэчываў моладдзю. Мясцовае самакіраванне  павінна  звярнуць на рашэнне гэтых праблем пільную ўвагу.
Аляксандр  Пузік падвёў вынікі работы органаў мясцовага самакіравання за мінулы год, намеціў  задачы  на  бягучы. Сярод іх — працяг работы па добраўпарадкаванні месцаў агульнага карыстання, могілак, прыдамавых тэрыторый, закупка сельгаспрадпрыемствамі цялят у насельніцтва. Плануецца правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў у невялікіх населеных пунктах. На тэрыторыі кожнага сельсавета не менш як у дзвюх вёсках будуць праведзены святы, якія аб’ядноўваюць жыхароў, садзейнічаюць навядзенню парадку, а таксама ўносяць свежы струмень у жыццё сялян.
Аляксандр Віктаравіч звярнуў увагу на тое, што трэба трымаць у полі зроку кожнага жыхара, калі ў кагосьці з’яўляецца праблема з працаўладкаваннем  — дапамагчы знайсці месца работы або накіраваць  на  вучобу  па перападрыхтоўцы.
Пасля семінара дэпутат Аляксандр Багдановіч наведаў ААТ "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў", дзе азнаёміўся са справамі.

Газета "Асіповіцкі край"