На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Конкурсная праграма «Карапуз-шоу»

2 июня 2015

Конкурсная праграма "Карапуз-шоу" ўжо ў другі раз сабрала разам самых маленькіх жыхароў горада. Свята, якое прысвечана Дню абароны дзяцей, паспела стаць папулярным у асіпаўчан.

Вясёлыя дзіцячыя песні, сонечнае надвор’е, гарэзны клоун — усё спрыяла баявому настрою як маленькіх канкурсантаў, так і выканаўцаў мастацкіх нумароў. Адкрылі свята дзяцінства танцам «Я, ты, ён, яна…», потым адбыўся «Першы старт», у якім прынялі ўдзел 2 карапузы ва ўзросце 9 і 10 месяцаў, а ў намінацыі «Першыя крокі» (10-18 месяцаў) было ўжо 5 удзельнікаў. Малыя паўзлі, крочылі да фінішу, а дарослыя накіроўвалі іх з дапамогай розных прыстасаванняў: цацак, тэлефонаў, фотакамер і нават камп’ютарнай мышы. У выніку самымі спрытнымі сталі Максім Світагор і Караліна Кісялёва адпаведна.

Самай масавай стала намінацыя «Гоншчыкі»: 9 дзетак 2-4 гадоў стараліся што хутчэй праехаць на веласіпедзе — лепшы час паказаў Ягор Мікуліч. А самыя старэйшыя — 5-6-гадовыя — змагаліся як «Супергоншчыкі» — тут хутчэй да фінішу дабраўся Арцём Лубінскі.

Кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе і ў конкурсе малюнкаў — тут перамагла Васіліса Паляшчук. Усе без выключэння маленькія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені і прыгожымі цацкамі.

Таксама на працягу свята прысутныя маглі ацаніць майстэрства пачынаючых спевакоў і танцораў з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і раённага Цэнтра культуры. І многім з іх падчас мерапрыемства былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні той ці іншай ступені навучання ў творчых калектывах.

Зразумела, конкурс прадугледжвае наяўнасць пераможцаў, але нельга сказаць, што нехта з малых быў лепшы ці горшы. Хтосьці з іх мог стаміцца, змарыцца на сонейку, спужацца вялікай колькасці гледачоў — гэта ж дзеці! Проста некаторым карапузам крыху больш пашанцавала. Але кожны з іх усё роўна самы лепшы для сваіх бацькоў!

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"