На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Лепшы падарунак — жыццё!

27 декабря 2017

Штодзённа ў донарскай крыві маюць патрэбу сотні людзей, якія пацярпелі ад аварыі, чакаюць аперацыі, атрымалі апёкі і г.д.

Донары — гэта людзі асобага складу. Іх не так многа на Асіповіччыне, і здаваць кроў яны ездзяць у Бабруйск. А днямі ў раённай паліклініцы адбыўся выязны прыём добраахвотнікаў, якія жадаюць дапамагчы незнаёмым хворым, праведзены спецыялістамі Бабруйскай занальнай станцыі пералівання крыві.

...У аддзяленні дзённага стацыянара, дзе праходзіў прыём, было даволі мнагалюдна: з РАУС прыбыў цэлы ўзвод супрацоўнікаў. Акрамя міліцэйскай формы, у калідоры мільгалі і белыя халаты: урачы і фельчары ў кабінет здачы крыві ішлі першымі, даючы станоўчы прыклад астатнім. Пераважная большасць праходзіла гэту працэдуру ўпершыню, і ва ўсіх твары свяціліся ўсмешкамі: рабіць дабро заўсёды прыемна! Напрыклад, жыхарка Ялізава адзначыла, што стаць донарам марыла даўно і вось зараз атрымала такую магчымасць.

Адметна, што дзяліліся крывёю землякі ў перадкалядныя дні, калі спакон веку было прынята дапамагаць іншым. Усяго было здадзена больш за 15,2 літра жыццёваважнай вадкасці — няхай жа яна дасць магчымасць некаму акрыяць, убачыць свет і парадавацца жыццю!