На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Лясная казка ад лясгаса

29 декабря 2017

Сярод важных спраў, якія ДДЛГУАсіповіцкі вопытны лясгас“ здзяйсняе падчас дабрачыннай пераднавагодняй акцыіНашы дзеці“, не былі пакінуты без увагі і ўстановы адукацыі, пры якіх працуюць школьныя лясніцтвы.

Асабліва пашчасціла вучням СШ №№ 1 і 4, для якіх сумесна з работнікамі культуры была арганізавана забаўляльная праграма ўДоме паляўнічага”. Дзед Мароз, Снягурка, Баба-Яга далі магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам праявіць спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе і, зразумела, павесяліцца ды ўволю пабегаць на свежым паветры. А потым гасцей пачаставалі рознымі прысмакамі і духмянай гарбатай.

На жаль, арганізаваць прыезд сюды навучэнцаў іншых школ не было магчымасці: размешчаны на маляўнічым узбярэжжы Асіповіцкага вадасховішча міні-атэль практычна на ўсе навагоднія святы зага-дзя арандавалі жадаючыя адпачыць на ўлонні прыроды, таму для сваіх юных памочнікаў з Дараганаўскай школы, СШ №№ 2 і 3 лясгасаўцы набылі наборы цукерак і, канечне, пажадалі поспехаў у новым 2018 годзе.